Навіны

Закрываецца папулярная піцэрыя ў адным з буйных ГЦ горада. Што будзе на яе месцы?

У гандлёвым цэнтры OldCity закрываецца піцэрыя «Піца Тэмпа». Апошнім днём працы назвалі 7 лістапада.

«Хлопцаў мы яшчэ ўбачым, толькі ўжо ў новым фармаце», — намякнулі ў Instagram OldCity.

Наведвальнікі шкадуюць, што піцэрыя закрываецца. «Вельмі шкада, было адно прыстойнае кафэ на ўвесь ГЦ, і тое зачыняецца. Кавы пасля шопінгу ўжо і не пап’еш і не паабедаць смачна», — напісала ў Instagram ГЦ карыстальніца з нікам denishchik.natalia. «Як шкада, любімая піца толькі там», — напісала іншая падпісантка lenagrintsevich.

Так выглядала «Піца Тэмпа» ў дзень адкрыцця 7 студзеня 2019 г. фота: @nadiakireeva

Магчыма, закрыццё звязана з тым, што неўзабаве ў OldCity плануецца адкрыццё 17-га рэстарана сеткі народнай кухні «Васількі». Рэстаран павінен быў размесціцца на тых жа плошчах, дзе цяпер «Піца Тэмпа», але не замест яе, а побач. Агульная плошча на дзве ўстановы была б каля 370 кв. м., агульная колькасць пасадачных месцаў - больш за 200, удакладнялі ў ГЦ OldCity месяц таму. Як хутка адкрыецца новая ўстанова, пакуль не паведамляецца.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024