У цэнтры Гродна зруйнавалі камяніцу: яна нібыта не мела каштоўнасці

На вуліцы Мопраўскай, 6 у Гродне зруйнавалі будынак пачатку ХХ стагоддзя. Пра гэта паведаміў гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон на сваёй старонцы ў Facebook.

Будынак на вуліцы Мопраўская, 6. Крыніца: Facebook

Будынак зруйнавалі прыкладна месяц таму, у верасні 2022 года. Па факце зноса гісторык Мечыслаў Супрон звярнуўся па тлумачэнне ў Міністэрства культуры.

«Адказ мінкульта — будынак не мае статусу ГКК [Гісторыка-культурнай каштоўнасці - Hrodna.life]», — напісаў Супрон.

Акрамя гэтага, у Міністэрстве культуры паведамілі, што будынак не вылучаны як шэраговая гістарычная забудова ў праекце зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гістарычны цэнтр Гродна».

Адказ Мечыславу Супрону з Міністэрства культуры. Крыніца: Facebook

Чым быў каштоўны будынак на Мопраўскай

Будынак на вуліцы Мопраўскай, 6 быў тыповай гарадской камяніцай канца XIX — пачатку ХХ стагоддзя. Гэта была частка забудовы кварталу вуліцы Малой Траецкай.

«Вуліца Мопраўская ў пачатку ХХ стагоддзя фактычна з’яўлялася часткай вуліцы Малой Траецкай, якая ішла ўздоўж абрыву. Пасля зносу гэтага будынка на Мопраўскай не засталося ніводнага гістарычнага будынка», — сказаў Hrodna.life гісторык Мечыслаў Супрон.

Месца дзе раней размяшчаўся будынак на вуліцы Мопраўская, 6. Крыніца: Facebook

У пачатку ХХ стагоддзя тэрыторыя, дзе стаяў дом, з’яўлялася густанаселеным яўрэйскім кварталам, у якім у асноўным жылі гандляры і рамеснікі. Канкрэтнае імя ўладальніка дома пакуль невядома.

«Падмурак развальваўся ды па ўсіх сценах вялікія трэшчыны»

«Для пратаколу дом перабудаваны саветамі. Шмат чаго пашкоджана. Падмурак развальваўся ды па ўсіх сценах вялікія трэшчыны. Па факту две з паловай сцяны і тыя з большага трэба перарарабіць. А ці ёсьць у нас добрыя рэстаўратары, якія б склалі на нова будынак не ведаю. Прынамсі чалавек праводзіў экспертызу па захаваньні гістарычнай спадчыны. Але як там далей адбывалася ня ведаю. Ды магчыма штосьці адбудавана яшчэ будзе. Я б не сьпяшаўся з высновамі», — напісаў у каментарах чытач аднаго з гродзенскіх тэлеграм-каналаў.

Чытайце таксама: «Спыніце знішчэнне Гародні». Пакуль вы спалі, на Валковіча пачалі зносіць старадаўні дом

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024