Навіны

Гродзенская ігумення Гаўрыіла атрымала найвышэйшую жаночую узнагароду РПЦ

Патрыярх Рускай праваслаўнай царквы (РПЦ) Кірыл узнагародзіў ігуменню Гаўрыілу ордэнам Святой раўнаапостальнай княгіні Вольгі І ступені. Гаўрыіла — першая і адзіная ў Беларусі жанчына, што атрымала гэты ордэн, паведаміла БелТА.

Ігумення Гаўрыіла з ордэнам. Фота: БелТА

Узнагародзілі «звычайную правінцыйную ігуменню»

Па словах Гаўрыілы, яна не чакала, што ўзнагарода будзе рэальнай. «Калі ўладыка Веніямін зачытваў указ патрыярха, у якім гаворыцца пра ордэн княгіні Вольгі, я пакорліва слухала. Але калі сказаў, што гэта ордэн першай ступені… то ў мяне нават ногі падкасіліся трошкі. Ігуменням звычайна можа прысуджацца трэцяя ступень, ну, больш важным і шмат папрацаваўшым — другой ступені. А мне, звычайнай правінцыйнай ігуменні, далёкай ад цэнтра, — першай ступені…», — сказала ігумення Гаўрыіла БелТА.

Ордэн Святой раўнаапостальнай княгіні Вольгі І ступені. Крыніца: БелТА.

Ордэн Святой раўнаапостальнай княгіні Вольгі І ступені - трэцяя па значнасці ўзнагарода РПЦ і найвышэйшая жаночая ўзнагарода. Ім узнагароджваюць жанчын за дасягненні ў разнастайных сферах царкоўнага, дзяржаўнага і грамадскага служэння, а таксама за працу на карысць бліжэйшых. У Беларусі Гаўрыіла -першая каго ўзнагародзілі гэтым ордэнам.

Чым вядома Гаўрыіла

Ігумення Гаўрыіла (Глухава) стала вядомая на ўсю Беларусь пасля свайго выступу на праўладным жаночым форуме ў Мінску 17 верасня 2020 года. Са сцэны яна назвала пратэстуючых беларусаў вар’ятамі і «раз'юшаным статкам», параўнаўшы іх з сектантамі. Пасля наведвання Гродна Мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Веніямінам ігумення прабачылася перад усімі, каго абразіў або закрануў яе выступ.

Чытайце таксама: Несправядлівыя абвінавачванні, «Паго

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024