Навіны

Майніць крыптавалюту будуць з выкарыстаннем энэргіі БелАЭС

Энэргію Беларускай АЭС плануюць выкарыстоўваць для майнінга і ў праектах электратранспарта. Але гэта адбудзецца калі АЭС пачне працаваць у поўную моц. Пра гэта сказаў пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Крутой.

БелАЭС. Фота: Hrodna.life

«Станцыя яшчэ не запрацавала, але ўжо ёсць пакет на $ 2,5 млрд. праектаў у сумежных галінах, якія будуць выкарыстоўваць гэтую электраэнэргію», — сказаў Дзмітрый Крутой падчас форуму «Прамысловае і тэхналагічнае супрацоўніцтва Расеі і Беларусі. Навука. Космас. Адукацыя».

Як будуць выкарыстоўваць энэргію з АЭС

Ужо ёсць 20 праектаў па выкарыстанні энэргіі з БелАЭС у электратранспарце. Таксама яе плануюць накіраваць на ацяпленне шматкватэрных дамоў і выкарыстоўваць у іншых накірунках, у тым ліку майнінг.

Калі запусцілі БелАЭС

АЭС у Астраўцы пабудавалі з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт па расійскім праекце АЭС-2006. Генеральным падрадчыкам выступіла дзяржкарпарацыя «Расатам».

Фізічны пуск першага энэргаблока адбыўся ў жніўні 2020 года. У агульную энэргасістэму Беларусі яго ўключылі ў лістападзе 2020 года. Зараз БелАЭС выпрацоўвае 22% ад агульнага аб’ёма электраэнэргіі ў Беларусі. З уводам другога энэргаблока яна будзе выпрацоўваць 40%. Пасля запуска другога энэргаблока АЭС будзе выпрацоўваць у год каля 18 млрд кВт/г.

Чытайце таксама: Мірнага атама не існуе, а БелАЭС можа стаць аб’ектам шантажу. Якія новыя радыяцыйныя рызыкі стварыла вайна ва Украіне

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024