Навіны

Памёр «першы хуліган з Гродна» гродзенец Караль Калвейт — адзін з герояў кнігі Руслана Кулевіча

У польскім горадзе Слупск памёр гродзенец Караль Калвейт — адзін з герояў кнігі «Гісторыі з гродзенскіх вуліц». Гэта адбылося ў ноч з 26 на 27 верасня, паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook Руслан Кулевіч.

Караль Калвейт у 2019 годзе. Фота: Hrodna.life

«Сёння ноччу не стала нашага дарагога сябра, гарадзенца Каралья Калвейта. Яму было 93 гады! Тры тыдні таму мы былі ў Караля ў Слупску. Гаварылі пра родны Гродна, 1939 год, прыгожых гарадзенак і шмат іншага. Мы хацелі разам вярнуцца ў наш горад. Ужо тады я разумеў, што гэта магчыма апошняя наша сустрэча… Караль прасіў застацца на пару дзён, а ў мяне заўсёды не было часу… Караль быў патрыётам Гродна і сапраўдным гарадзенцам! Буду памятаць гэтага заўсёды маладога, „першага хулігана з Гродна“, яго Гертруду, баторувку і дом па вуліцы Паўночнай, дзе мешкал Караль Калвейт», — напісаў Руслан Кулевіч на сваёй старонцы ў Facebook.

Караль (злева) з сябрам, 1940-я гг. Фота: Hrodna.life

Хто такі Караль Калвейт

Караль Ігнацьевіч Калвейт нарадзіўся ў Граеве (Польшча) ў 1929 годзе. У Гродна з бацькамі пераехаў у 1933 годзе. Пасля вайны рэпатрыяваўся ў Польшчу. Першае знаёмства Караля з Гроднам было звязана з вуліцай Цмэнтарнай (cуч. 4-ы Падольны завулак) паміж старымі праваслаўнымі і каталіцкімі могілкамі. Яго сям’я жыла там у драўляным доме, недалёка быў Нёман. Бацька Караля быў польскім афіцэрам, ротмістрам. Маці Караля працавала краўчыхай на вуліцы Ерусалімскай. Неўзабаве сям’я перасялілася ў дом побач з гарадскім тэатрам.

Чытайце таксама: «Не рускія людзі былі ворагамі, а савецкая ўлада». Яшчэ адна частка з кнігі «Гісторыі з гродзенскіх вуліц»

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024