Гродзенка прадставіць Беларусь на конкурсе прыгажосці для замужніх Mrs Europe Globe — 2022

Гродзенка Лана Глумакова возьме ўдзел ад Беларусі ў конкурсе на найпрыгажэйшую замужнюю жанчыну Еўропы «Mrs. Europe Globe». Сам конкурс пройдзе ў Афінах 12−15 кастрычніка.

«Нягледзячы на тое, што гэты свет сур’ёзна вырашыў праверыць чалавецтва на трываласць, я прыняла рашэнне не спыняцца і працягваць жыць. Для таго, каб ісці далей і мець магчымасць рабіць больш», — напісала яна на сваёй старонцы ў Instagram.

Лана Глумакова — заснавальніца гродзенскага рэкламнага агенцтва «На ура» і спа-салона «Honey Day». Жанчына таксама сузаснавальніца міжнароднага дабрачыннага праекта «Хвалі дабрыні». Лане 40 гадоў. Яна замужам, маці дваіх сыноў. Валодае беларускай, рускай, англійскай, нямецкай і польскай мовамі.

Чытайце таксама: «Хочу быть иллюстратором». 9-летний гродненец удивляет всех своими стильными рисунками

У 2020 годзе Лана Глумакова была прадстаўніцай Беларусі на конкурсе «Mrs Globe» («Місіс Зямны шар»). Фіналістка конкурсу Місіс Свету Беларусь 2018.

Лана — не першая гродзенка, якая ўдзельнічае і перамагае ў падобных міжнародных конкурсах. Святлана Скок, прадстаўляла ў 2018 годзе Беларусь на «Місіс Сусвет — 2018», а ў 2019 трапіла на фінал «Mrs. Globe» у Кітаі. Гродзенка Святлана Кузняцова перамагла ў конкурсе «Mrs Globe» у 2017. А ў 1998 годзе яна стала першай Міс Беларусь. Традыцыйна ўдзельніцы конкурсаў бяруць удзел і ў дабрачыннай дзейнасці.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024