Навіны

У Гродне пабудуюць стаматалагічны цэнтр. Ужо вырашылі, дзе яго ўзвядуць

Новая клініка з’явіцца на вуліцы Дубко — захадней ад існуючага інтэрната для студэнтаў. Якія памяшканні і кабінеты будуць у будынку на 5200 кв.м, вызначаць пры праектаванні. Будаўніцтва пачнуць праз год — у кастрычніку 2023 года.

Колькі гэта каштуе?

Кіруе будаўніцтвам Упраўленне капітальнага будаўніцтва Гродна. Да 4 кастрычніка ведамства выбірае генеральную праектную арганізацыю на выкананне праектна-пошукавых работ. Фірма павінна падаць дадзеныя аб аналагічных рэалізаваных праектах за апошнія тры гады.

На працу з гарадскога бюджэту вылучаюць 510 000 рублёў. У задачы фірмы таксама ўваходзіць прадумаць каляровыя рашэнні фасадаў і архітэктурна-будаўнічыя рашэнні.

Калі пачнуць будаваць?

Праектаванне павінны завяршыць да 28 лютага 2023 года. Пачатак будаўніцтва запланаваны на кастрычнік 2023 года. На будаўніцтва выдзелена 15 510 000 рублёў. Агульная плошча будынка — 5 241, 28 кв.м. Якія памяшканні будуць у будынку, вызначаць на этапе праектавання. Вядома, што там будзе аптэка.

Арыенціровачная плошча ўчастка — 0,72 га. Пры праектаванні ўлічаць генплан Гродна. Каля будынка ўсталююць велапаркоўкі. Для фізічна аслабленых асоб забяспечаць безбар’ернае асяроддзе. Пры будаўніцтве абяцаюць захаваць расліны.

Планам — больш за год

Планы пабудаваць стаматалагічны цэнтр у Гродне з’явіліся вясной 2021 года. Тады для яго хацелі рэканструяваць адміністрацыйны будынак па вул. Цітова, 7. Але перадумалі - гэта аказалася даражэй. Да таго ж, у той час ва ўладаў не было грошай.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024