Супрацоўніца «Еўраопта» скрала 33 тысячы рублёў: хацела абагаціцца на крыптавалюце

Супрацоўніца «Еўраопта» у Ашмянах прысвоіла больш за 33 тыс. рублёў, каб «укласці» грошы ў крыптавалюту. Жанчыну асудзілі на 3,6 гадоў зняволення, паведаміў Вярхоўны суд Беларусі.

Зала суда. Ілюстрацыйнае фота Hrodna.life

Жанчына працавала ў аддзеле паштовай сувязі «Інтэрнэт-крама Еўраопт». За месяц жанчына прысвоіла 33 663 рублі 21 капейку. Яе прызналі вінаватай ў прычыненні матэрыяльнай шкоды і асудзілі на 3,6 гадоў калоніі і штрафу ў 100 базавых велячынь (3200 рублёў). Акрамя гэтага жанчына павінна будзе выплаціць кампаніі матэрыяльную шкоду — 33 663 рублі 21 капейку.

Навошта жанчына прысвоіла сабе грошы

Супрацоўніца «Еўраопта» планавала ўкласці прысвоіныя грошы ў крыптавалюту. Яна верыла, што ў яе атрымаецца абагаціцца, а розніцу заробка кампенсаваць і пакласці назад.

Чытайце таксама: «Гродно Азот» хочет ввести на заводе криптовалюту. Эксперт: это неуклюжая попытка обойти санкции

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ад 5000 да 37 000 еўра: у гістарычным цэнтры Гродна прадаюць памяшканні пад бізнес

Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…

6 мая 2024

Памятаеце вінны бар «Чырвоным па белым»? Ягоная ўладальніца адкрыла італьянскую кавярню ў Скідалі - і вось як ідуць справы

Мінчанка Вера Таратухіна тры гады кіравала папулярным у Гродне вінным барам "Чырвоным па белым" (пазней…

6 мая 2024

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…

6 мая 2024

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024