У Гродне па-новаму арганізуюць высадку дзяцей ля школаў: мае быць хутчэй і бяспечней

Правілы пракоўкі каля школ зменяць у Гродне. Новая сістэма будзе працаваь па прынцыпе: прывёз — высадзіў - з’ехаў. Калі эксперымент будзе паспяховым, то такія правілы пакінуць, паведаміў тэлеканал «Гродно Плюс».

Дзе можна высадзіць дзіцё наўпрост каля школы

У жніўні 2021 года пляцоўку для высадкі дзяцей стварылі каля сярэдняй школы № 11 [вул.Белуша — Hrodna.life]. Гэта была першая падобная пляцоўка ў Гродне. Дзякуючы ёй бацькі, якія прывозяць дзяцей, не спыняюцца на праезнай частцы, а таксама не паркуюцца на стаянках каля бліжэйшых дамоў.

Месца для высадкі дзяцей каля Сярэдняй школы № 11 на вуліцы Белуша. Скрыншот «Гродно Плюс».

Зараз такую пляцоўку стварюць каля гімназіі № 9 [вул.Пестрака — Hrodna.life]. Там вузкая праезная частка, на якой паркуюцца таксама мясцовыя жыхары.

Стварэнне месца для высадкі дзяцей каля Гімназіі № 9. Скрыншот «Гродно Плюс».

Дзе яшчэ зменяць правілы руху

Правілы паркоўкі зменяць каля гімназіі № 10 на вуліцы Дзяржынскага. Там абмяжуюць час знаходжання аўтамабіля на паркоўцы жа неабходнага мінімуму: прывёз дзіцяці - высадзіў - з’ехаў.

Гэтыя змены таксама эксперэментальныя. Калі ўсё пройдзе паспяхова, новаўвядзенне пакінуць.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024