Навіны

Улады ліквідуюць яшчэ адну буйную польскую арганізацыю. Раней яе пакаралі штрафамі на 800 000 рублёў

Грамадскую арганізацыю «Польска Мацеж Школьна», сядзіба якой знаходзіцца ў Гродне, ліквідуюць. Пасяджэнне ў Вярхоўным судзе адбудзецца 13 верасня 2022 года, паведаміў Telegram-канал «Право имеют». На гэтым тыдні ў школе пры арганізацыі павінен быў пачацца новы навучальны год.

«Польска мацеж школьна». Крыніца: yandex.by

Рэпрэсіі супраць «Польскай Мацежы Школьнай» пачаліся ў 2021 годзе. Прычынай, нібыта, стала незаконная дзейнасць у сферы адукацыі. Арганізацыю пакаралі штрафам 300 тыс. рублёў, а падатковая далічыла яшчэ 500 тыс. недаплачаных падаткаў.

Што такое «Польска Мацеж Школьна»

«Польска Мацеж Школьна» — адна са старэйшых польскіх арганізацый Беларусі. Яна працавала з 1995 года і займалася адукацыяй. З 2011 года школа мае ўласны будынак на вуліцы Гараднічанскай. Пры арганізацыі дзейнічае грамадскі ліцэй для вывучэння польскай мовы, гісторыі і культуры. Яго лічаць самай вялікай, па колькасці вучняў, польскай грамадскай школай у свеце. У 2013 годзе школе прысвоілі імя Элізы Ажэшкі. Многія гродзенцы, якія паступалі ў польскія ўніверсітэты, вучыліся ў гэтай школе.

Пры «Мацежы» працуюць таксама бібліятэка, Універсітэт Трэцяга Узросту для сталых людзей, клуб жанчын «Гроднянка» і іншыя гурткі і ініцыятывы. Таксама «Мацеж» ладзіла метадычныя канферэнцыі для настаўнікаў школ і дзіцячых садкоў, конкурсы для дзяцей і падлеткаў.

Польскую адукацыю прыціскаюць сістэмна

У гродзенскай і ваўкавыскай школах з польскай мовай навучання ў 2022/2023 навучальным годзе пачалі выкладаць на рускай мове. Польскай мовы і літаратуры пакінулі па адной гадзіне ў тыдзень. Па-беларуску там будуць выкладаць толькі гісторыю Беларусі і частку прадмету «Чалавек і свет».

Чытайце таксама: «Яны працягваюць палітыку савецкіх уладаў». Першы старшыня Саюза палякаў - пра гісторыю змагання за польскія школы ў Беларусі

Ціск на палякаў не спыняецца

За кратамі дасюль знаходзіцца Анджэй Пачобут. Яго затрымалі па «справе палякаў» у сакавіку 2021 года. Таксама па гэтай справе ў сакавіку 2021 года затрымалі Анжаліку Борыс. Летам 2022 года ў Гродзенскай вобласці пачалі руйнаваць могілкі жаўнераў Арміі Краёвай. Станам на верасень 2022 года, зруйнавалі не менш за шэсць могілак. У верасні 2022 года ўлады пачалі ліквідацыю грамадскага аб’яднання «Вспульнота полякув».

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024