Навіны

На пуцеправодзе на Перамогі адрамантуюць дэфармацыйныя швы. Што будзе з рухам?

Бягучы рамонт дэфармацыйных швоў на пуцеправодзе па вул. перамогі ў Гродне запланаваны на кастрычнік. Пасля гэтага яго плануюць эксплуатаваць 10 гадоў. Работы пастараюцца выконваць без поўнага закрыцця руху.

Гродзенская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка праводзіць закупку з адной крыніцы. Пакуль рамонт на стадыі выканання праектна-пошукавых работ. Каштуюць яны 24 952 рублёў — з гарадскога бюджэту. Закупку робяць трэці раз — дзве папярэднія не адбыліся.

Праект павінны завяршыць да канца лістапада 2022 года. На працы адводзяць 2,5 месяца, уключаючы дзяржэкспертызу, узгадненне і перадачу заказчыку. Сярод іншага, правядуць інжынерна-геадэзічныя пошукі і агульнае абследаванне швоў.

Пры рамонце дэфармацыйных швоў паспрабуюць максімальна скараціць іх колькасць. На час рамонту распрацуюць схемы руху і ўзгодняць іх з ДАІ. Прадугледзяць магчымасць выканання работ без поўнага закрыцця руху.

Што не так з пуцеправодам?

Рамонт збіраліся правесці яшчэ летам. Мяркуючы па дэфектным акце, на пуцеправодзе на ўсіх васьмі апорах адсутнічаюць арганізаваныя дэфармацыйныя швы. Пры выкрыцці асфальту ў надапорных зонах выявілі скразныя адтуліны. Яны з’явіліся праз карозію элементаў, якія закрываюць зазоры паміж плітамі пралётных будынкаў. У самога асфальту мноства дэфектаў - крытычныя прасадкі, выбоіны, ямачнасці, расколіны, выкрышванне пакрыцця. Пуцеправод цячэ.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024