У верасні гродзенцам адключаць гарачую ваду яшчэ на дзень — але не паўсюль

Сёлета ў верасні не будуць, як звычайна, адключаць ваду на дадатковыя тры дні. Плануюцца адключэнні на адзін дзень у асобных групах дамоў для падлучэння новай цеплавой сеткі пасля яе рэканструкцыі або рамонту.

Зараз рэканструкцыя цепласетак ідзе на вуліцах Паповіча, БЛК, Парыжскай камуны, Томіна, Фамічова і Белыя Росы, расказалі на «Гродно Плюс».

Раней у верасні адключалі гарачую ваду на тры дні ў тым ліку і ў дзіцячых садках і школах. Гэта рабілі для планавых выпрабаванняў трубаправодаў на цеплавыя і гідраўлічныя страты. Сёлета такое адключэнне ўжо правялі ў траўні да пачатку рамонтаў цепласетак.

У 2022 годзе ў Гродне збіраюцца памяняць 20,5 км цеплавых сетак. На цяперашні момант з іх заменена ўжо 20 км, распавёў дырэктар філіяла «Гродзенскія цеплавыя сеткі» Генадзь Купраш. Сёлета летнія адключэнні гарачай вады доўжыліся менш за запланаваныя два тыдні: у першых дзвюх зонах планавыя работы скончылі за 8 дзён, у трэцяй зоне — за 9 дзён, у Занёманскай частцы горада — за 10 дзён. Уключыць ваду раней дапамагае вялікі аб’ём планавай перакладкі цепласетак, праца ў няўчасны час і ў выхадныя і сумеснае з гарвыканкамам складанне графікаў «Гроднаэнерга».

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024