Навіны

Вулічныя канцэрты, пары і забарона алкаголю пасля 23.00. Паглядзелі, як гродзенцы адпачываюць на выхадных

Гродзенцы запоўнілі тэрасы бараў, угаворвалі вулічных музыкаў спяваць і абяцалі ў выпадку чаго дамовіцца з міліцыяй. Каля некаторых бараў забаранілі ўжываць алкаголь пасля 23.00 (пра гэтыя змены рэдакцыя раскажа пазней). Супадзенне ці не — але людзей там было менш, чым звычайна. Карэспандэнтка Hrodna.life выйшла 20 жніўня на вуліцы вячэрняга Гродна, каб паглядзець, як гараджане праводзяць перадапошнія выходныя лета.

Асноўны цэнтр прыцягнення ў парку Жылібера — гэта, вядома, атракцыёны. Фота: Hrodna.life
Другі цэнтр прыцягнення — фантан. Фота: Hrodna.life
Маргарыта і Ксюша выйшлі ў горад у аднолькавых абадках. Фота: Hrodna.life
Звыклы атрыбут Савецкай вуліцы — валанцёры, якія даволі агрэсіўна займаюцца дабрачыннасцю. Фота: Hrodna.life
Вулічныя музыкі збіраюць публіку ў некалькі дзясяткаў чалавек. Фота: Hrodna.life
Музыкі ў Гродне — на кожным кроку, асабліва ў выхадны. Фота: Hrodna.life
Гэтым дзяўчатам пашанцавала заняць прахадное месца. Фота: Hrodna.life
Увечары суботы цэнтральную вуліцу запаўняюць пары і людзі з каляскамі. Крыху далей — каля HotFix і Burger King збіраюцца падлеткі. Фота: Hrodna.life
Вулічныя пляцоўкі бараў былі запоўненыя. Фота: Hrodna.life
Тут — на Маставой, 31 — забаранілі піць алкаголь па-за барамі пасля 23.00. Вулічныя пляцоўкі сталі рана пусцець. Фота: Hrodna.life
Апошні тралейбус — далей па начным Гродне толькі на таксі са узляцелымі коштамі. Фота: Hrodna.life
На вуліцах вячэрняга Гродна не спалі нават маленькія. Фота: Hrodna.life
Музыканты, якіх ўгаварылі праспяваць дзве апошнія песні. Фота: Hrodna.life
«Эта песня простая!» — падпяваў натоўп. Фота: Hrodna.life
Субота — ужо нагода парадавацца. Фота: Hrodna.life
Пачуцці прыгожыя ў любым праяве. Фота: Hrodna.life

Глядзіце таксама: Як гродзенцы праводзяць апошнія дні лета: Глядзі фота з пляжаў на Нёмане і юбілейным возеры

«А дзе фота шукаць?» — пытаўся хлопец. Хлопец, спадзяемся, ты яго знайшоў! Фота: Hrodna.life
Вуліцы запоўненыя і бліжэй да паўночы. Фота: Hrodna.life
Выхадныя ў Гродне. Фота: Hrodna.life
А наперадзе была яшчэ ўся ноч. Фота: Hrodna.life

Што адбываецца ў начным Гродне, калі сонца заходзіць, мы абмяркоўвалі у выпуску нашага падкаста «Утульны горад». Там мы пагаварылі аб начным транспарце, начных прафесіях і начной гарадской інфраструктуры.

Слухайце падкаст на любой зручнай вам платформе.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024