Узровень вады ў Нёмане штодзённа падае на 1−2 сантыметры. У чым прычына і што можа змяніць сітуацыю?

Узровень вады ў Нёмане пад Гродна па стане на сярэдзіну жніўня — 61 см. У ліпені ён быў 87 см, а вясной — 240 см. Прычына пастаяннага падзення — спякотнае надвор’е, паведаміла «Гродзенская праўда».

Рака Нёман. Фота: Hrodna.life

На рацэ адбываецца перыяд межані [недахопу вады — Hrodna.life]. Гэта штогадовы працэс, калі рэкі вымушаны пітацца грунтовымі водамі. Узровень вады — небяспечна нізкі. Ён абмяжоўвае судаходства на ўчастку працягласцю 18 км у раёне вёскі Пералом [на мяжы з Літвой — Hrodna.life], паведаміў Гродзенскі абласны цэнтр па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяродзя.

«Змена клімату (маласнежнасць, мяккія зімы, нераўнамернае праходжанне ападкаў або іх дэфіцыт) істотна адбілася на гідралагічным рэжыме рэк. Цёплае надвор’е гэтай зімой спрыяла ранняму раставанню лёду на рэках Гродзенскай вобласці. На Нёмане ля Гродна паласы лёду ля берагоў адзначаліся толькі ў студзені. У сакавіку з-за адсутнасці дажджоў узровень вады на Нёмане ўпаў амаль удвая» — сказала «Гродзенскай праўдзе» кіраўнічка групы гідралогіі філіяла Гродзенскага абласнога цэнтра па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяродзя Святлана Бярэзіна.

Нёман уратуюць толькі дажджы

Папоўніць узровень вады могуць працяглыя дажджы. Калі адбудуцца залевы, то ўзровень вады ў нізінах выйдзе на пойму.

Такі пад’ём вады назіралі ў ліпені 2022 года. Тады ў выніку ападкаў вада паднялася ў рэках Рось каля вёскі Студзянец (Ваўкавыскі раён) і Нараў (прыток Заходняга Буга) каля вёскі Немярэжа (Свіслацкі раён). У Ваўкавыскім раёне падтапіла лецішчы і падворкі прыватных дамоў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024