А вы ведалі, што ў драмтэатра ёсць гаражы? Іх выставілі на продаж

Гродзенскі абласны драматычны тэатр вырашыў прадаць свае гаражы з аўкцыёну. Пабудовы знаходзяцца досыць далёка ад будынка тэатра: у раёне Кургана Славы, перад могілкамі «Сакрэт».

Гаражы размешчаны па адрасе пр. Касманаўтаў, 72 — у тупіковым праездзе паміж могілкамі «Сакрэт» і СТА. Участак уваходзіць у санітарную зону, адзначана ва ўмовах продажу. У комплексе прадаюць адміністрацыйны будынак, склад, самі цагляныя гаражы, у тым ліку недабудаваныя, і супрацьпажарнае абсталяванне. Будынкі ўзведзеныя ў 1997 годзе.

Фота: «Вечерний Гродно»

Агульная плошча забудовы складае 632,7 кв. м. Зямельны ўчастак плошчай 0,8 га пад забудовай можна арандаваць на 50 гадоў. Да будынкаў праведзена водазабеспячэнне, электрычнасць, каналізацыя.

Новы ўладальнік зможа перарабіць пабудовы пад адміністрацыйна-вытворчы аб’ект, камунальна-складскі або абслуговы аб’ект, ці аб’ект спадарожнага абслугоўвання.

Аўкцыён прызначаны на 12 верасня. Пачатковы кошт гаражоў - 619,9 тыс. рублёў.

Чытайце таксама:

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024