Навіны

У Беларусь прыйшоў вірус-ніндзя. Чым ён пагражае і ў якіх гарадах ужо ёсць

У Беларусі выявілі новы штам каранавіруса, які называюць «амікрон-ніндзя». Яго знайшлі ў захварэўшых на COVID-19 у Віцебску і Мінску, паведаміў Telegram-канал Міністэрства аховы здароўя.

Каранавірус. Ілюстрацыйнае фота.

«Мы не чакаем нейкіх змяненняў у плане лячэння, а таксама па клініцы і цяжару плыні. Хоць у сусветнай прэсе ёсць на гэты конт меркаванне, што штам больш кантагіозны і цяжка праходзіць. Мы ўсё ж перакананыя, што дадатковых мерапрыемстваў з боку Міністэрства аховы здароўя (акрамя як павелічэння тэмпаў вакцынацыі), змены пратаколаў не трэба», — сказаў намеснік міністра аховы здароўя — галоўны дзяржаўны санітарны лекар Аляксандр Тарасенка.

Штам «ніндзя», або «амікрон 4/5», — гэта пятая лінія мутаваўшага віруса з Паўднёвай Афрыкі. Цяпер ён больш за ўсё распаўсюджаны ў ЗША і Заходняй Еўропе. Сваю назву вірус атрымаў з-за ўласцівасці паспяхова сыходзіць ад адказу імуннай сістэмы, а таксама ўхіляцца ад антыцелаў.

«Амікрон-ніндзя» можа патрапіць у арганізм незаўважаным для імунітэту. Ён заўважыць яго толькі ў той момант, калі віруса ў арганізме будзе ўжо занадта шмат, падкрэсліваюць спецыялісты.

Што з папярэднім штамам «стэлс»

Паводле словаў Тарасенкі, штам «стэлс» сканчае сваю цыркуляцыю. Зараз яна на ўзроўні 8% па краіне. Астатнія 92% гэта «амікрон» ВА4 і ВА5.

Акрамя гэтага, даследаванне па геномным наглядзе дазваляе цалкам кантраляваць сітуацыю ў краіне. А ўсе наяўныя вакцыны дазваляюць абараніць ад цяжкай плыні хваробы.

Калі чакаць новую хвалю каранавіруса

Новую хвалю каранавіруса ў Беларусі чакаюць ў пачатку верасня 2022 года. Пра гэта ў ліпені 2022 года сказаў Аляксандр Тарасенка. Па яго словах, 70% насельніцтва Беларусі прышчапіліся ад каранавіруса.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024