Навіны

Гожскія крыніцы, Вялікі Сапоцкінскі камень і валун каля КБМ: якія прыродныя аб’екты вакол Гродна могуць патрапіць у спіс помнікаў

Каля 10 прыродных аб’ектаў Гродзенскага раёна могуць патрапіць у спіс асабліва ахоўваемых прыродных помнікаў. Сярод іх валун у раёне Камбіната будаўнічых матэрыялаў у Гродне, а таксама Гожскія крыніцы, паведаміла газета «Перспектива».

Валун каля КБМ у Гродне. Крыніца: rgazeta.by

Якія прыродныя аб’екты могуць патрапіць у спіс помнікаў

Гродзенскі раён наведала суполка навукоўцаў Унітэхпрам БДУ (вучэбна-навукова-вытворчае прадпрыемства ў структуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта). Яны вывучалі аб’екты, якія прэтэндуюць на ўнясенне ў Рэгіянальную схему асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторый на 2024 — 2033 гады. Адзін з крытэраў адбора — унікальнасць.

Сярод такіх аб’ектаў:

  • Гожскія крыніцы. Навукоўцы лічаць, што вада ў крыніцах мае асаблівы склад і мінералізацыю.
  • Валун каля КБМ мае вялікія памеры. Адзін з яго бакоў у даўжыню — амаль шэсць метраў.
  • Паклонны камень недалёка ад мястэчка Сапоцкіна. Яго акружнасць 7,8 метра. На думку навукоўцаў, яго прынёс ледавік каля 18−20 тысяч гадоў таму. На валуне астанкі металічнага (чыгуннага) крыжа.
  • Вялікі Сапоцкінскі камень. Ён знаходзіцца амаль у цэнтры старажытных яўрэйскіх могілак. Памерамі ён больш за Паклонны камень. Падчас яго вывучэння навукоўцы знайшлі выявы, якія нагадваюць яўрэйскія надпісы альбо старажытнагерманскія рунічныя сімвалы. Акрамя гэтага на камяні расце пяць відаў мхоў і лішайнікаў.
  • Валун недалёка ад вёскі Карэневічы [Капцёўскі сельсавет — Hrodna.life]. У гэтага каменя рэдкі склад. Дзякуючы гэтаму, навукоўцы могуць даведацца, якія геалагічныя працэсы адбываліся на гэтай тэрыторыі ў мінулым.
  • «Геалагічны кангламерат» побач з вёскай Каўпакі - камень вагай амаль 525 тон.
  • Камень Элізы Ажэшкі ў вёсцы Мількаўшчына.
  • Камяні следавікі. На іх ёсць штучныя альбо натуральныя паглыбленні ў выглядзе слядоў ног ці рук чалавека, лапаў жывёлаў і птушак. Адзін з такіх камянёў знаходзіцца недалёка ад Грандзічаў. Лічыцца, што на ім ёсць след Божай Маці.

Калі гэтыя аб’екты ўнясуць у спіс асабліва ахоўваемых тэрыторый, то за пашкоджанне такога помніка могуць прыцягнуць да адказнасці і пакараць.

Якія яшчэ аб’екты могуць аб’явіць помнікамі прыроды?

Агульны крытэр пры выбары прыродных тэрыторый для абвяшчэння іх помнікам прыроды — наяўнасць каштоўных прыродных комплексаў і аб’ектаў. Гэта могуць быць участкі лесу з каштоўнымі пародамі дрэваў, старажытныя паркі, асобныя векавыя дрэвы ці дрэвы рэдкіх парод, групы такіх дрэваў, участкі з рэліктавай або асабліва каштоўнай расліннасцю, іншыя каштоўныя батанічныя аб’екты.

Напрыклад, на статус прыроднага помніка могуць прэтэндаваць:

  • Дрэвы, акружына ствала якіх дасягнула больш за 4 (хваёвых — 3, для таполяў і вербаў - 5-ці) метры на вышыні 1,3 м ад зямлі (на ўзроўні грудзей);
  • Групы з 5 і больш дрэваў або ўчасткі лесу з акружынай ствалоў больш за 3 м для лісцевых і больш за 2,5 м для хваёвых;
  • Паркі, алеі або іх фрагменты ва ўзросце звыш 100 гадоў.

Да прыродных комплексаў і аб’ектаў, якія могуць стаць помнікамі прыроды, адносяць крыніцы, ручаі і іншыя водныя аб’екты і звязаныя з імі экасістэмы. Таксама гэта можа быць рэдкая форма рэльефу.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ад 5000 да 37 000 еўра: у гістарычным цэнтры Гродна прадаюць памяшканні пад бізнес

Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…

6 мая 2024

Памятаеце вінны бар «Чырвоным па белым»? Ягоная ўладальніца адкрыла італьянскую кавярню ў Скідалі - і вось як ідуць справы

Мінчанка Вера Таратухіна тры гады кіравала папулярным у Гродне вінным барам "Чырвоным па белым" (пазней…

6 мая 2024

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…

6 мая 2024

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024