Навіны

Узровень вады ў Нёмане за год павялічыўся ўдвая, але для суднаходства гэтага мала

У параўнанні з 2021 годам узровень вады ў Нёмане падняўся ў два разы. Але гэта ўсё роўна небяспечна нізкая адзнака. Такія ўмовы абмяжоўваюць рух рачных судоў, паведаміў тэлеканал «Гродно Плюс» са спасылкай на Гродзенскі філіял Белгідрамет.

Нёман. Ілюстрацыйнае фота Hrodna.life

Які зараз узровень вады

Зараз узровень вады ў Нёмане складае 87 сантыметраў. У 2021 годзе ў гэты час ён складаў 46 сантыметраў. Вада паднялася з-за ападкаў.

Узровень вады падняўся таксама на рацэ Рось (цячэ па Ваўкавыскім і Мастоўскім раёнах, упадае ў Нёман), воды ракі выйшлі на пойму. Адбыліся падтапленні ў жылых дамах і сутарэннях. Акрамя гэтага падтапіла агароды і лецішчы.

Што можа папоўніць раку?

З-за такіх умоваў абмежаваны суднаходства па Нёмане на ўчастку працягласцю 18 кіламетраў ў раёне вёскі Пералом (вёска ля самай літоўскай мяжы). Папоўніць узровень вады могуць працяглыя дажджы. Калі адбудуцца залевы, то ўзровень вады ў нізінах выйдзе на пойму.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024