Германія адмовіла актывісту з Гродна ў статусе ўцекача. У Беларусі і Расіі яго пераследавалі сілавікі, а Кіеў ён пакінуў з-за вайны

У Германіі адмовілі ў статусе ўцекача актывісту з Гродна Станіславу Цыбінскаму. Прычына — вялікі тэрмін, які ён раней адбыў у Беларусі за цяжкае злачынства. Цяпер яму трэба пакінуць Германію цягам двух тыдняў, паведаміла «Еўра…ё».

Станіслаў Цыбінскі. Фота: august2020.info

«Адмовілі, таму што ў Беларусі ў мяне быў тэрмін за цяжкае злачынства. Вярнуцца ва Украіну я не магу — не ўпусцяць. Вярнуцца ў Беларусь таксама не магу. Куды ехаць цяпер, я не ведаю», — сказаў Цыбінскі «Еўра…ё».

Хто такі Станіслаў Цыбінскі

Станіслаў Цыбінскі — актывіст, валанцёр праваабарончай арганізацыі «ТаймАкт», якая займаецца абаронай правоў зняволеных і супрацоўнікаў крымінальна-выканаўчай сістэмы. Арганізаваў супольнасць «Рука дапамогі і падтрымкі».

У 2017 годзе выйшаў на волю пасля 15 гадоў зняволення за забойства. З тых часоў дапамагаў іншым асуджаным: купляў прадукты, сродкі гігіены, адзення і тэлефоны, знаходзіў жыллё і ўладкоўваў на працу. Толькі за 2020 год дапамогу ад Станіслава атрымалі каля 70 адбыўшых пакаранне. Таксама Станіслаў пісаў асуджаным лісты і адпраўляў пасылкі. Працаваў афіцыянтам. Кіраваў грамадска-інфармацыйнай пляцоўкай «Беларускі цэнтр падтрымкі».

Чаму Цыбінскі пакінуў Беларусь

У сакавіку 2021 года, калі на працы даведаліся аб турэмным мінулым Станіслава, яго звольнілі. Пазней яго збілі невядомыя. У лютым дома ў Цыбінскага прайшлі два ператрусы. Актывіст звязаў гэта з ператрусамі, якія праходзілі і ў іншых беларускіх праваабаронцаў. Пасля чаго Станіслаў пакінуў Беларусь і з’ехаў у Расію. Там яму зрабілі дзве аперацыі. Пазней ён з’ехаў у Польшчу.

У снежні 2021 года Цыбінскага затрымала расійская ФСБ. Яго трымалі ў спецпрыёмніку за горадам, пагражалі. У актывіста забралі наяўныя грошы, якія не вернулі.

Да пачатку ўварвання расійскіх войскаў Цыбінскі жыў у Кіеве. З пачаткам вайны пакінуў Украіну.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024