Памерла стваральніца хора «Бацькаўшчына» Вера Кунцэвіч

Ноччу 27 ліпеня пасля цяжкай хваробы памерла спявачка і выкладчыца Вера Васільеўна Кунцэвіч. Пра гэта паведамілі сябры памерлай.

Гродзенка Вера Кунцэвіч нарадзілася 22 траўня 1954 года. Яна прафесійны музыка, выкладала ў педагагічным каледжы (цяпер — Гуманітарны коледж Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Я.Купалы) дырыжыраванне і фальклор.

Заснавала хор беларускай духоўнай музыкі «Бацькаўшчына», якім кіравала 20 гадоў. Хор стала ўдзельнічаў у фестывалях, рэлігійных службах і нацыянальных каляндарна-абрадавых святах — на Вялікдзень, Купалле, Каляды. Неаднаразова выязджалі з канцэртамі за мяжу: у Польшчу, Украіну, Літву, Данію, Нямеччыну, Францыю. У 2017 годзе хор адсвяткаваў сваё 25-годдзе.

Таксама Вера Кунцэвіч была адной з удзельніц ініцыятыўнай групы па стварэнні і выкладчыцай у гродзенскім «Універсітэце Залатога Веку» — праграме паляпшэння якасці жыцця сталых людзей. У межах гэтага праекта яна стварыла хор «УЗВышша», праводзіла «Беларускія вячоркі», ладзіла Гуканне вясны ды іншыя народныя святы.

Чытайце таксама: У Гродне памёр Міхась Патрэба, адзін з лідараў сацыял-дэмакратаў 90-х

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024