Навіны

У Гродне затрымалі тыктокера з 20 тысячамі падпісчыкаў

Гродзенца затрымалі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў (арт. 19.11 КаАП) і ўдзел у пратэстах у 2020 годзе. У TikTok ён здымае пад нікам fair.bу — на яго падпісаныя больш за 20 тысяч чалавек.

Гродзенец працуе абліцоўшчыкам-плітачнікам у «Гродзенскіх электрычных сетках». Завуць яго Яраслаў Вялічка, яму 33 гады, даведалася «Наша Ніва».

У TikTok у яго ёсць відэа, прысвечаныя БЧБ-сцягу. Таксама хлопец здымаў аўтазакі, якія прыгналі на Дзень Незалежнасці ў Гродне.

«Хацеў пераменаў, каб была вышэй у мяне зарплата і каб пад меншы працэнт атрымаць сваё жыллё. Віну сваю прызнаў, у зробленым раскайваюся. Раней я думаў, што калі Святлана Ціханоўская стане прэзідэнтам, то мае мары і планы ажыццявяцца. Але цяпер я разумею, што яна вельмі слабы палітык, і нічога добрага не выйшла б, калі б яна прэзідэнтам стала, паколькі ёй кіруе Захад, а сама яна толкам не мае пункту гледжання» — сказаў затрыманы на камеру.

У Гродне затрымалі тыктокера. Скрыншот Hrodna.life
Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024