Навіны

У Гродне прадаюць Грандзіцкі рынак. Што там з’явіцца, будзе вырашаць уласнік

На Грандзіцкім рынку ў Гродне па вул. Максіма Горкага, 55 прадаюць краму, не менш за шэсць гандлёвых павільёнаў і шэраг іншых збудаванняў. Аб’екты на аўкцыёне прадаюцца без умоў. Ён адбудзецца 20 ліпеня.

Прадае аб’екты Гродзенскае абласное спажывецкае таварыства філіял «Цэнтральны рынак». Аб’екты займаюць плошчу 0,8688 га і прызначаны для абслугоўвання рынку.

Умоў куплі для новага ўласніка не прадугледжана. Аднак у аб’яве падкрэслілі, што ёсць абцяжаранні ў выглядзе арэнды павільёнаў і месцаў для гандлю.

Арганізатар аўкцыёну — Гродзенскі філіял РУП «Інстытут нерухомасці і ацэнкі». Упершыню рынак паспрабавалі прадаць яшчэ ў красавіку 2021 года. Заяўкі прымаюцца да 15.00 18 ліпеня. Пачатковы кошт складае 1 397 844 рублёў. Сума задатку — амаль 140 000 рублёў.

Водгукі розныя

Водгукі аб рынку ёсць як станоўчыя, так і негатыўныя. «Стары рынак, але вельмі неабходны ў гэтай частцы горада. На рынку можна набыць некаторыя тавары, якія больш не купіць нідзе ў горадзе, добры час працы і зручнае размяшчэнне», — пісала карыстальніца сайта firmi.by.

«Кошты завышаныя ледзь ці не ў двое. Асабліва на абутак. Аналагічныя тавары на Скідзельскім рынку нашмат танней. На крытым рынку мяса не вельмі прыемнага выгляду. Поўны адстой. Не рэкамендую. Лепш выдаткаваць на праезд у грамадскім транспарце і з’ездзіць на Скідзельскі», — лічыць іншая гараджанка.

Рынак раней

У Грандзіцкага рынку ў 60-я была свая спецыялізацыя — гандаль рэчамі, у асноўным паношанымі. «Але паступова асноўным відам прадаваных і набываных там тавараў сталі новыя рэчы, як правіла, легальна альбо часцей нелегальна прывезенымі з Польскай Народнай Рэспублікі.

Было ў рынку і другая назва — «таўкучка». Гэта ад таго што, ладна ня патаўкаўшыся, нічога там не купіш. Гандаль вёўся ў выходныя дні, і было такое адчуванне, што ўвесь горад збіраўся на гэтым невялікім пятачку папіхацца", — узгадваў краязнаўца Віктар Саяпін.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024