Неафіцыйна: на «Хімвалакно» знайшлі труп міліцыянта

На тэрыторыі філіяла «Гродна Азот» завода «Хімвалакно» выявілі труп супрацоўніка Дэпартамента аховы МУС. Пацверджанне або абвяржэнне здарэння ў афіцыйных крыніцах пакуль не з’явілася.

Гэта здарылася 6 ліпеня, паведаміў канал «Право им**т» са спасылкай на «Рабочы Рух». Міліцыянту быў 21 год. Паводле непацверджаных звестак, ён застрэліўся з табельнай зброі. Вядома, што ў паставой будцы адзін ён знаходзіўся не больш за 2 гадзіны.

Труп выявілі пры змене варты каля 19:00. Прадстаўнікі руху паведамілі, што кіраўніцтва спрабуе захаваць здарэнне ў таямніцы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Бондарава адшукала на дзяржаўным свяце «змагарку», а тая апынулася нявесткай Лукашэнкі

Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў сваім допісе назвала нявестку Аляксандра Лукашэнкі “змагаркай”. Але пазней адрэдагавала…

8 мая 2024

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024