Навіны

Гродзенцам выносяць прысуды па «справе Зельцара». Некаторыя хутка выйдуць на волю

У Гродзенскім абласным судзе выносяць прысуды жыхарам вобласці, затрыманым па «справе Зельцара». Як правіла, прысуджаюць некалькі гадоў калоніі. Абвінавачаныя чакаюць суду пад вартай ужо 10 месяцаў.

Гродзенцаў затрымлівалі за каментары на адрас супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка, які загінуў падчас спробы затрымаць айцішніка Андрэя Зельцара. У канцы верасня 2021 затрыманні прайшлі па ўсёй Беларусі - выявілі больш за 200 аўтараў абразлівых каментароў. Праваабаронцы прызналі затрыманых па «справе Зельцара» палітвязнямі.

Крымінальныя справы распачалі паводле арт. 369 «Абраза прадстаўніка ўлады» або арт. 130 «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы».

Прысуды

Палітвязня Аляксандра Пятрашка асудзілі на паўтара года калоніі агульнага рэжыму. Суддзя Гродзенскага абласнога суда Васіль Скок прызнаў яго вінаватым па арт. 130 КК «Распальванне сацыяльнай варожасці або варажнечы» і арт. 369 КК «Абраза прадстаўніка ўлады». Вядома, што Аляксандр прызнаў віну, паведамляе «Вясна».

46-гадовай Аксане Каспяровіч вынеслі прысуд па «справе Зельцара» 29 чэрвеня — 1 год і 2 месяцы пазбаўлення волі па ч.1 арт. 130 — Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варожасці. Паколькі адзін дзень у СІЗА залічваецца за паўтара дня ў калоніі, Каспяровіч выйдзе на волю праз некалькі тыдняў, палічыў Telegram-канал «Суды, задержания в Лиде».

Раней па «справе Зельцара» выносілі прысуды ад 1,5 гадоў «хатняй хіміі» да 3 гадоў калоніі.

Судзілі і за экстрэмізм

Жыхара Навагрудскага раёна ў лютым асудзілі на тры гады калоніі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» паводле ч.1 арт. 361−4 КК. Верагодна, гаворка ідзе аб «справе Зельцара». 38-гадовы жыхар Навагрудскага раёна К. 3 кастрычніка 2021 года апублікаваў каментар у адным з Telegram-чатаў. Каментар «падахвочвае іншых грамадзян да здзяйснення супрацьпраўных гвалтоўных дзеянняў, у тым ліку з выкарыстаннем зброі», лічаць у пракуратуры.

Збіццё і спіс «тэрарыстаў»

Паводле інфармацыі Hrodna.life, некаторых пры затрыманні збівалі. У жодзінскай турме № 8 з моманту пераводу затрыманых за каментары па «справе Зельцара» абвясцілі каранцін, з-за якога вязняў абмежавалі ва ўсім. Праз паўтара месяца каранцін знялі. Гэтыя паўтара месяца затрыманыя сядзелі ў тым адзенні, у якім іх затрымалі, без сродкаў гігіены і цёплых рэчаў.

Некаторых фігурантаў «справы Зельцара» ўнеслі ў пералік асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці. Гэта Андрэй Кандратовіч, Аляксандр Пятрашка, Аксана Каспяровіч, Аляксандр Гаўрылік, Аляксей Сянько.

Хто затрыманы?

Па «справе Зельцара» затрыманыя не менш за восем жыхароў вобласці. Гэта шэсць гродзенцаў:

  • Бяленік Павел Тадэвушэвіч,
  • Грыг Рыгор Вітольдавіч,
  • Кандратовіч Андрэй Аляксандравіч (пачаўся судовы працэс — Hrodna.life),
  • Курганскі Аляксандр Сяргеевіч,
  • Пятрашка Аляксандр Аляксандравіч,
  • Філіпаў Канстанцін Станіслававіч.

Таксама затрыманыя Гаўрылік Аляксандр Аляксандравіч (пачаўся судовы працэс — Hrodna.life) з Бераставіцы, Сянько Аляксей са Слоніма, Іна Антонавіч і Аксана Каспяровіч.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024