Навіны

У Гродне затрымалі раварыста і мантажніка. Яго збілі падчас пратэстаў

Алега Сягодніка затрымалі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў і ўдзел у пратэстах у 2020 годзе. Ён прызнаў віну. Алега ўжо затрымлівалі ў 2020-м. Тады яго палічылі каардынатарам акцыі, затрымалі, збілі, паказалі ўдзельнікам праўладнага мітынгу і асудзілі на штраф.

«Сваю віну прызнаў, перагледзеў жыццёвыя погляды», — сказаў Алег у «пакаянным» відэа.

Хто такі Алег Сягоднік?

Алег Сягоднік — 43-гадовы мантажнік з Гродна, бацька траіх дзяцей, удзельнік ліквідаванай арганізацыі «ВелаГродна», прызёр гарадскіх і рэспубліканскіх спаборніцтваў. 31 кастрычніка 2020 года яго і яшчэ аднаго веласіпедыста затрымалі супрацоўнікі АМАП. Іх палічылі «каардынатарамі». Алега збілі і разам з сябрам загрузілі ў аўтобус, які пасля пад’ехаў да Кургана Славы. Там іх паказалі ўдзельнікам праўладнага мітынгу.

«Спачатку нас маральна прыніжалі, потым некалькі жанчын прыйшлі да сілавікоў падзякаваць за тое, што так заўзята абараняюць родную зямлю ад „змагароў“. Казалі, што трэба больш жорстка іх біць, каб нават не думалі выходзіць. <…> А як даведаліся, што мы ў салоне, то прыйшлі ў захапленне: прасілі паказаць нас і нават ударыць. На нас глядзелі, як на малпаў нейкіх», — распавядаў Hrodna.life аб затрыманні Алег.

У выніку Алег прабыў двое сутак у ізалятары і атрымаў штраф у 20 базавых велічынь (тады — 540 рублёў). Да медыкаў пасля збіцця Алег не звяртаўся.

Ці могуць двойчы пакараць за ўдзел у пратэстах?

Пакуль невядома, які артыкул і які склад злачынства ставіцца Алегу за «ўдзел у пратэстах». Згодна арт. 3 КК, ніхто не можа несці крымінальную адказнасць двойчы за адно і тое ж злачынства. Не могуць прымяніць разам меры адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці.

На практыцы такое здаралася. Напрыклад, за ўдзел у акцыі пратэсту 6 верасня 2020 года ў Гродне. Пасля суда або спынення справы па арт. 23.34 КаАП «Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў» (у рэдакцыі да зменаў 2021 года — Hrodna.life) года людзей прызнавалі падазраванымі па арт. 342 КК «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».

За тыдзень — пяць затрыманняў

За няпоўны тыдзень у Гродне затрымалі пяць чалавек. Сярод іх — актывіст Дзмітрый Бандарчук і хірург бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Гродна Віктар Русін. Як правіла, гродзенцаў затрымлівалі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў, а пазней знаходзілі каментары з абразай службовай асобы ці Аляксандра Лукашэнкі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024