Навіны

Раней ездзілі ў шоп-тур, зараз — на працу. Навошта беларусы ездзяць за мяжу і што адтуль прывозяць

Тэлевізараў - на $ 467, камп’ютараў - на $ 462, гаспадарчай тэхнікі - на $ 319. Столькі ў сярэднім на аднаго чалавека прывезлі Беларусы з-за мяжы ў траўні 2022. Белстат апублікаваў вынікі выбарачнага даследавання.

Зона мытнага кантроля. Ілюстрацыйнае фота.

Даследванне праводзілі на межах з Польшчай, Літвой і Латвіяй. Падчас перасячэння мяжы ў аўтамабільных пунктах пропуску 1643 грамадзяніна Беларусі запоўнілі анкету. Таксама анкету запоўнілі 1325 замежнікаў.

Што часцей за ўсё прывозяць з-за мяжы

54,5% апытаных пазначылі, што ўвозяць у Беларусь тавары. Пераважна тавары прывозілі з Польшчы — іх доля склала 77,3% ад агульнай цаны ўвезеных тавараў. На другім месцы Літва — 21%.

Асноўныя тавары, якія прывезлі ў Беларусь, і іх сярэдні кошт на аднаго ўдзельніка апытання:

  • тэлевізары — $ 467
  • камп’ютарная тэхніка — $ 462
  • электрычная побытавая тэхніка — $ 319
  • шыны і колы — $ 159
  • электраінструмент і бензапілы — $ 136
  • мэбля, матрасы, асвятляльныя прылады — $ 125
  • аўтазапчасткі - $ 115
  • сантэхніка — $ 107
  • лекі - $ 97
  • будаўнічыя матэрыялы — $ 92
  • адзенне — $ 60
  • тытунёвыя вырабы — $ 57
  • абутак — $ 56
  • цацкі, гульні, спартовы інвентар — $ 52
  • торбы, валізы — $ 50
Размеркаванне асобаў увозіўшых і вывозіўшых тавары, па краінах. Крыніца: belstat.gov.by

З даследавання вынікае, што з Польшчы прывозяць значна больш тавараў, чым вывозяць у яе. На мяжы з Латвіяй сітуацыя іншая — там больш вывозяць з Беларусі. На літоўскім напрамку лічбы больш-менш роўныя.

Як змянілася сітуацыя за пяць гадоў

У 2017 годзе большасць тавараў удзельнікі апытання прывозілі з Украіны — 43,7% ад агульнай цаны тавараў увезеных у Беларусь. З Польшчы — 27%, з Літвы — 24,9%.

Структура пакупак падобная, але цэны тавараў заўважна выраслі:

  • тэлевізары $ 355
  • камп’ютарная тэхніка і сродкі сувязі $ 181
  • шыны і колы $ 167
  • сантэхніка $ 147
  • электраінструмент і бензапілы $ 111
  • будаўнічыя матэрыялы $ 105
  • электрычная і гаспадарчая тэхніка $ 103
  • адзенне $ 93
  • лекі $ 69
  • абутак $ 54
  • торбы і валізы $ 50
  • бензін і дызельнае паліва $ 48
  • аўтазапчасткі $ 37
  • прадукты харчавання і падгузнікі $ 21

Навошта ездзілі за мяжу ў 2017 годзе і 2022

У 2017 годзе асноўнай мэтай выезда за мяжу для 37,8% чалавек быў шоп-тур. Для замежнікаў, якія прыехалі ў Беларусь — наведванне родных і блізкіх (56%).

Турыстычныя патокі па мэтах паездак у 2017 годзе. Крыніца: belstat.gov.by

У 2022 годзе сітуацыя змянілася. Цяпер найбольшы адсотак тых, хто едзе за мяжу працаваць — 28,4%. Нерэзідэнты Беларусі, як і раней, у большасці едуць да родных, але папулярнасць шоп-тураў у Беларусь вырасла.

Турыстычныя патокі па мэтах паездак у 2022 годзе. Крыніца: belstat.gov.by

Чытайце таксама: «Алею купіць пяць літраў». Рэпартаж з памежнай вёскі, куды едуць літоўцы і беларусы

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024