У Гродне ў закінутым басейне адкрылі выставу моладзевага мастацтва

«Какі-малякі» — так стваральнікі назвалі выставу моладзевага авангарднага мастацтва. Карціны і фатаграфіі з’явіліся ў закінутым басейне «Лазурный» непадалёк ад завода карданных валаў. Мяркуючы па афішы, выстава будзе доўжыцца ўсяго два дні.

Сярод карцін — графіка і жывапіс на паперы і палотнах. На тэрыторыю басейна лёгка трапіць, таму не ўсе творы дачакаліся адкрыцця. Яно прайшло 25 чэрвеня.

Басейн «Лазурный» на плошчы Савецкіх пагранічнікаў - першы крыты басейн Гродна. Яго адкрылі ў 1973 годзе для работнікаў завода карданных валаў, карысталіся ім і іншыя гродзенцы. Будынак закрылі ў 2013 годзе з прычыны аварыйнага стану. За гады прастою спартыўны аб’ект агульнай плошчай у 2000 кв.м. пачаў разбурацца.

Камітэт «Гроднааблмаёмасць» некалькі разоў выстаўляў «Лазурный» на аўкцыён, але здолеў прадаць толькі ў 2018 годзе за 1157 рублёў (на той момант — $ 542). На таргі тады падалі ўсяго адну заяўку. Хто стаў новым гаспадаром аб’екта, не паведамлялася. Басейн абяцалі адрамантаваць і адкрыць у 2021 годзе. Але новы ўласнік з задачай не спраўляўся, будаўнічыя працы так і не пачалі. Тэрмін дамовы з уласнікам заканчваецца ў снежні 2022 года.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024