Купіць аўтазак за 11 000 рублёў, альбо міліцэйскі УАЗік за 6000. Якую старую тэхніку прадаюць дзяржаўныя ўстановы

Дзяржаўныя ўстановы прадаюць спец-тэхніку. Можна набыць аўтазак, УАЗік альбо LADA. Прычына продажу — кепскі стан альбо ўзрост аўтамабіля.

Якую спецтэхніку прадаюць у Гродне?

Гродзенская турма № 1 на вуліцы Кірава прадае аўтазак 2008 года выпуска. Яго цана — 11,6 тыс. рублёў. Знос тэхнікі - 90%, а прабег — 42 тыс. км.

Легкавы аўтамабіль Škoda Superb 2007 года выпуска прадае Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз. Знос аўтамабіля — 69%, а прабег — 27,8 тыс. км. За яго хочуць 19 тыс. рублёў. Фотаздымкі аўтамабіля камітэт судовых экспертыз не апублікаваў.

Камітэт судовых экспертыз таксама прадае два хэтчбэкі: Chery Cowin за 3,5 тыс. рублёў і VAZ-21 144 за 2,5 тыс. рублёў. Абедзве машыны 2008 года выпуску, іх знос 68%

Аўтагаспадарка УУС Гродзенскага аблвыканкама прадае ЗІЛ 131 за 11,5 тыс. рублёў. Аўтамабіль 1982

Таксама абласная міліцыя за 5,8 тыс. рублёў прадае УАЗ 2013 года выпуска. Яго прабег — 25,8 тыс. км, а знос — 85,2%. Раней на ім ездзілі супрацоўнікі міліцыі з Мастоў.

Аўтамабіль LADA 21 723 аўтагаспадарка УУС прадае за 4 тыс. рублёў. Знос — 88,5%, прабег — 25,5 тыс. км. На адной з дзвярэй адсутнічае ручка.

Грузавы фургон МАЗ 2010 года выпуска, можна набыць за 18 тыс. рублёў. Знос аўтамабіля — 87,3%, прабег — 150 тыс. км.

Грузавы фургон МАЗ. Крыніца: bsk.by

Дзяржаўны памежны камітэт прадае два аўтамабілі. Першы — легкавы ВАЗ-21 099. Яго прабег — 242 тыс. км, цана — 1179 рублёў. Зношанасць аўто памежнікі не пазначылі, а таксама не размясцілі фотаздымкі.

Другі - цягач МАЗ 1991 года выпуску з прабегам у 242 тыс. км. Яго прадаюць за 7 тыс. рублёў. Інфармацыю пра яго стан і фотаздымкі аўтамабіля не размясцілі.

Не толькі сілавікі прадаюць старую тэхніку

Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры прадае мікрааўтобус ГАЗ 1997 года. Цана — 2 тыс. рублёў. Які прабег і ступень зношанасці цэнтр культуры не пазначыў. Прадаюць ГАЗель ажно з траўня 2020 года. Пакупнікоў на яе дасюль не знайшлося.

Мікрааўтобус ГАЗ.Крыніца: bsk.by
Падзяліцца
Меткі: аўтогрошы

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024