Навіны

Пацярпелы па «справе Аўтуховіча» хоча спагнаць 44 400 рублёў. Ён 40 разоў сведчыў супраць удзельнікаў пратэсту

Міліцыянт з Ваўкавыска, які праходзіць па «справе Аўтуховіча» пацярпелым, падаў іск аб кампенсацыі матэрыяльнай і маральнай шкоды. Ён хоча спагнаць з абвінавачаных больш за 44,4 тыс. рублёў, перадае БелТА.

Пацярпелы працуе ў міліцыі больш за 15 гадоў, з траўня 2022 года — участковым інспектарам. Да гэтага працаваў старшым інспектарам аховы правапарадку. У 2020 годзе мужчына ўваходзіў у «групу па тлумачэнні заканадаўства» на масавых мерапрыемствах. Ён здымаў удзельнікаў акцый і больш за 40 разоў выступаў сведкам на судовых працэсах, дзе судзілі ўдзельнікаў пратэстаў, перадае БелТА.

Узарвалі аўтамабіль і дом

У пачатку кастрычніка 2020 года ўзарвалі яго аўтамабіль і недабудаваны дом у Ваўкавыску. Пацярпелы заявіў, што шкода ад згарэлай машыны склала больш за 1,8 тыс. рублёў, дома — больш за 32,5 тыс.рублёў. Маральную шкоду ён ацаніў у 15 тыс. рублёў. Згодна з матэрыяламі справы, дом і аўтамабіль у пачатку кастрычніка 2020 года падпалілі Мікалай Аўтуховіч і Павел Сава.

Паступалі пагрозы

У адным з Telegram-каналаў была размешчана інфармацыя пра яго, паведаміў пацярпелы. Мужчына распавёў, што яму і сям'і яго цёзкі паступалі пагрозы. З пачатку судовага працэсу пагрозы паступалі і бацькам пацярпелага.

 — Паступалі пагрозы: «А як пажывае твая мама», «А ці здаровы твой тата»? З пачатку судовага працэсу бацькі пачалі атрымліваць паведамленні: «Ваш сын памёр». Былі пагрозы маім цёзкам, даводзілася доўгі час забяспечваць бяспеку іх сыну. Але ўсе пагрозы тычыліся здароўя і жыцця, не маёмасці, — растлумачыў супрацоўнік Ваўкавыскага РАУС, піша «Гродзенская праўда».

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024