Навіны

19 жыхароў Гродзенскай вобласці прылічылі да «тэрарыстаў». Расказваем, што пра гэта вядома (абноўлена)

КДБ дадаў дзевяць чалавек у спіс асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці. З іх сямёра — з Гродзенскай вобласці. Сярод іх — затрыманыя па «справе Зельцара». Telegram-канал «Право имеют» расказаў, што пра іх вядома.

UPD 17 чэрвеня. У пераліку арганізацый і фізічных асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці, ужо 19 чалавек з Гродзенскай вобласці. Іх дадалі туды 16 і 17 чэрвеня.

  • 43-гадовы Ханін Канстанцін Сяргеевіч з Гродзенскай вобласці. Абвінавачваецца па арт. 130 КК. Асуджаны на 2,5 года за негатыўны каментар у сацсетках на адрас прадстаўнікоў рэжыму. Жыхар Астраўца. Працаваў таксістам у Мінску, паведамляе праект «Палітвязень».
  • 57-гадовы Вярбіцкі Іван Францавіч з Гродзенскай вобласці. Асуджаны на 8 гадоў і 1 месяц пазбаўлення волі ў турме строгага рэжыму, паведамляе «Вясна».
  • Касакоўскі Арцём Ігаравіч, 6/14/1998. Нядаўна 23-гадоваму палітвязню, асуджанаму да пяці гадоў калоніі, дадалі яшчэ 1,5 года зняволення. Яго асудзілі па арт. 293 КК.
  • Жмура Аляксандр Аляксандравіч, 3/11/1984. Жыхар Навагрудка, асуджаны па артыкулах аб абразе прэзідэнта (арт. 368 КК) і за распальванне варожасці на аснове іншай сацыяльнай прыналежнасці - у дачыненні да міліцыі (арт. 130 КК). Да затрымання Аляксандр Жмура працаваў грузчыкам, у яго ёсць маленькае дзіця.
  • Гемза Уладзімір Аляксеевіч, 8/2/1978. Абвінавачваецца па арт. 130 КК.
  • Міхаленка Ягор Васільевіч, 5/17/1982. Абвінавачваецца па арт. 130 КК.
  • Жалкоўскі Андрэй Яўгенавіч, 8/7/1982. Абвінавачваецца па арт. 130 КК.
  • Сеўрук Генадзь Барысавіч, 11/2/1968. Абвінавачваецца па арт. 130 КК.
  • Канюк Кірыл Сяргеевіч, 1/13/1993. Абвінавачваецца па арт. 130 КК.
  • Забіран Аляксей Юр’евіч, 5/8/1989. Абвінавачваецца па арт. 130 КК. Затрымалі за абразу супрацоўніка ГУБАЗіК. Абразіў ён яго Telegram-чаце, прызнаным экстрэмісцкім. Гродзенец прызнаў віну і раскаяўся.
  • Багдзей Аляксей Дзмітрыевіч, 2/21/2001. 293 КК.
  • Мандзік Аляксей Мікалаевіч, 4/12/1993. Абвінавачваецца па арт. 130, 293, 361 КК. Аляксей быў работнікам пятай гарадской паліклінікі Гродна, загадчыкам аддзялення прафілактыкі, урачом-тэрапеўтам. Пра яго затрыманне стала вядома ў лістападзе 2021 года. Тады яго судзілі па шэрагу адміністрацыйных артыкулаў. З ім запісалі «пакаяльнае відэа». Аляксей не прызнаны палітвязнем, але ёсць у спісе ініцыятывы dissidentby.

Андрэй Ражкоў

50-гадовага Андрэя Ражкова асудзілі ў Гродзенскім абласным судзе 5 траўня да трох гадоў калоніі.

Яго абвінавацілі па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса:

  • ч.1 арт. 130 — Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы,
  • арт. 364 — Пагроза гвалтам у дачыненні да супрацоўніка міліцыі,
  • арт. 391 — Абраза суддзі,
  • арт. 369 — Абраза прадстаўніка ўлады.

Пад вартай ён быў з 17 лістапада 2021 года. Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Бубенчык.

Сем жыхароў Гродзенскай вобласці прылічылі да «тэрарыстаў». Скрыншот Hrodna.life

Яўген Блахінскі

24-гадовага Яўгена Блахінскага затрымалі 18 студзеня, калі ён прыехаў у Гродна з Германіі. На камеру сілавікам Яўген сказаў, што ў 2020-м годзе знаходзіўся ў чатах, прызнаных экстрэмісцкімі, дзе заклікаў «да масавых беспарадкаў, забойстваў міліцыі, спальванню «Табакерок».

Яго абвінавацілі па:

  • арт. 342 ч. 1 — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх,
  • арт. 293 ч. 1 — Масавыя беспарадкі,
  • арт. 368 ч. 1 — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь,
  • арт. 130 ч.1 — Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы.
Яўген Блахінскі. Скрыншот Hrodna.life

Юрый Жукоўскі

Юрыя Жукоўскага абвінавацілі па:

  • арт. 293 ч. 1 — Масавыя беспарадкі,
  • арт. 368 ч. 1 — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь,
  • арт. 130 ч. 1 — Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы,
  • арт. 342 ч. 1 — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх.

Аляксандр Гаўрылюк

29-гадовага Аляксандра Аляксандравіча Гаўрылюка з Бераставіцы затрымалі ў верасні 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і ІТ-спецыяліста Андрэя Зельцара. Ён быў у СІЗА турмы № 1 Гродна. Прызнаны палітвязнем.

Яго пачалі судзіць па:

  • арт. 369 КК — Абраза прадстаўніка ўлады,
  • арт. 130 ч.1 КК — Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы.

Чытайце таксама: Вынеслі першы прысуд па «справе Зельцара». Каму ў Гродна пагражае такое ж пакаранне?

Аляксандр Патрашка

Аляксандра Пятрашка затрымалі ў канцы верасня 2021 года і ўтрымлівалі пад вартай. Яго пачалі судзіць у Гродне 6 чэрвеня па арт. 369 і арт. 130 КК.

Аксана Каспяровіч

46-гадовая Аксана Каспяровіч затрыманая па «справе Зельцара». Абвінавачваецца па арт. 130 КК.

Андрэй Кандратовіч

32-гадовы Андрэй Кандратовіч таксама затрыманы па «справе Зельцара». Абвінавачваецца па арт. 130 КК.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024