З Гродзенскай вобласці дазволілі вывозіць «забаронку» да канца году

Пры выездзе з Гродзенскай вобласці ў Польшчу і Літву фізічныя асобы могуць вывозіць прадукты без абмежаванняў. Адмену лімітаў да канца 2022 года зацвердзіў Гродзенскі аблвыканкам. Інфармацыю пра гэта апублікавалі 2 чэрвеня на Нацыянальным прававым партале.

Зона мытнага кантролю. Ілюстратыўнае фота.

Абмежаванні на вываз з Беларусі крупаў, пшанічнай мукі, макарон, алею, цукру, солі і кансерваў, ўлады ўвялі ў красавіку 2022 года. Вывозіць гэтыя прадукты можна было не больш чым 1 кг, кансерваў - не больш за 3 банкі. Гэта тлумачылі неабходнасцю абароны ўнутранага рынку.

Зараз фізічныя асобы, што выязджаюць ў Польшчу і Літву праз памежныя пункты на тэрыторыі Гродзенскай вобласці, змогуць безлімітна вывозіць прадукты.

Чытайце таксама: «Алею купіць пяць літраў». Рэпартаж з памежнай вёскі, куды едуць літоўцы і беларусы

Раней да канца года працягнулі бязвізавы ўезд у Беларусь для грамадзян Літвы і Латвіі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024