Навіны

Палітвязень дапамагаў беларусам эвакуявацца ад пераследу ў Літву. Яго асудзілі да 4,5 гадоў калоніі

Суд Шчучынскага раёна 31 траўня асудзіў 30-гадовага палітзняволенага Яўгена Буйніцкага да чатырох з паловай гадоў узмоцненага рэжыму і штрафу ў памеры 110 базавых велічыняў (3 520 рублёў). Яго прызналі вінаватым па ч. 3 арт. 371 КК — наўмыснае незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы, здзейсненае арганізаванай групай. Ён дапамагаў эвакуявацца з Беларусі людзям, якія ратаваліся ад палітычна матываванага пераследу, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Нягледзячы на тое, што яго судзілі за здзяйсненне ўчынка групай асобаў, на лаве падсудных быў адзін Яўген. Паводле абвінавачвання, ён падвозіў людзей у памежную зону Літвы. Суддзя Дзмітрый Цівунчык пачаў разглядаць справу яшчэ 5 красавіка, але агучыў прысуд толькі 31 траўня. Падрабязнасці справы невядомыя.

Наперадзе — апеляцыя

Яўген Буйніцкі быў затрыманы 5 жніўня 2021 года. Яўген скончыў гістарычны факультэт БДУ. Ён піша вершы і спрабуе маляваць. У ліставанні палітвязень беларускамоўны. За кратамі Яўген адзначыў сваё 30-годдзе. Ён хутка будзе этапаваны з ІЧУ Шчучына ў гродзенскую турму, дзе будзе чакаць разгляду апеляцыйна скаргі на прысуд.

Яўген Буйніцкі. Фота: Вясна

Паводле следства, група на працягу як мінімум апошніх васьмі месяцаў ажыццяўлялі незаконную перапраўку беларускіх грамадзян на тэрыторыю Літоўскай Рэспублікі.

Адным з арганізатараў і кіраўнікоў групы з’яўляецца грамадзянка Беларусі Наталля Калегава, якая пастаянна пражывае ў Літве, — кіраўнік арганізацыі «Дапамога». Улады заявілі, што затрымалі шэраг беларусаў, якія дастаўлялі людзей да лініі дзяржаўнай мяжы".

Пра справу расказалі на дзяржтэлебачанні

Справе прысвяцілі відэасюжэт на дзяржаўным тэлебачанні. Ён выйшаў пад назвай «Скрыня Пандоры»: бізнэс на мігрантах. Як улады Літвы выкарыстоўваюць уцекачоў у сваіх палітычных мэтах". У фільме паказалі адзінага затрыманага па справе — Яўгена Буйніцкага. Яго называюць «кур'ерам, які прывозіў людзей да мяжы — ў памежную зону». У фільме сцвярджаецца, што ён «атрымліваў плату» за гэта, у чым прызнаўся следчаму: «Мне заплацілі… Заправілі машыну».

«Я перавозіў у агульнай колькасці пяць чалавек, якія пакінулі маю машыну каля пасёлку Першамайск з намерам пакінуць Рэспубліку Беларусь шляхам незаконнага перасячэння мяжы. Пра тое, што яны плануюць перасекчы літоўскую мяжу, адкрыта гэта, можа быць, і не было сказана, але гэта ўсведамлялася, то бок я гэта ўсведамляю», — расказаў у відэасюжэце Яўген.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024