Навіны

Суд аб ліквідацыі незалежнага прафсаюза «Гродна Азот» зрабілі закрытым. Старшыня не прыйшоў - адбывае арышт

Працэс па прызнанні першаснай арганізацыі Беларускага Незалежнага прафсаюза работнікаў ААТ «Гродна Азот» экстрэмісцкай арганізацыяй, забароне яе дзейнасці і ліквідацыі зрабілі закрытым. Такое рашэнне прынялі ў Гродзенскім абласным судзе. Прадстаўнікі прафсаюза не змаглі прысутнічаць на працэсе — адзін у ізалятары, другі - на працы.

Іск пачалі разглядаць 10 траўня ў Гродзенскім абласным судзе. Старшыня арганізацыі не змог трапіць на працэс — ён адбывае 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Намеснік старшыні не змог прысутнічаць на працэсе. У яго была змена на прадпрыемстве. Намеснік старшыні хадайнічаў аб пераносе пасяджэння. Ці задаволілі хадайніцтва, невядома — яго пачалі разглядаць пасля закрыцця працэсу.

У іску ў якасці доказаў былі далучаныя дакумэнты, якія «ўтрымліваюць службовую інфармацыю абмежаванага распаўсюджвання». «Разгляд справы ў адкрытым судовым паседжанні можа прывесці да разгалашэнню звестак, якія складаюць ахоўную законам таямніцу, якая змяшчаецца ў матэрыялах справы», — паведаміла прадстаўнік пракуратуры Гродзенскай вобласці Ганна Саук. Таму яна заявіла хадайніцтва аб разглядзе справы ў закрытым судовым пасяджэнні. Суддзя Жанна Краўчанка з ёй пагадзілася, каб абараніць ахоўную законам інфармацыю.

Што здарылася?

27 красавіка пасля праверкі пракуратура Гродзенскай вобласці прыпыніла дзейнасць першаснай арганізацыі Беларускага Незалежнага прафсаюза работнікаў ААТ «Гродна Азот». Пракурор Гродзенскай вобласці вынес у адрас кіраўніка адпаведную пастанову. У Гродзенскі абласны суд накіравалі заяву аб прызнанні экстрэмісцкай арганізацыяй прафсаюза, забароне яе дзейнасці і ліквідацыі.

Што з старшынёй?

Андрэй Ханевіч адбывае адміністрацыйны арышт. Па розных версіях, яго асудзілі на 10 або 12 сутак. Суд над ім адбыўся ў РАУС. Якім менавіта і за што — інфармацыі ў яго паплечнікаў няма. Паводле іх інфармацыі, ён павінен выйсці ў пятніцу 13 траўня, улічваючы яго папярэднія ўтрыманні ў ізалятары.

Андрэй Ханевіч. Фота: Telegram-канал завадчан

У сярэдзіне красавіка былі затрыманыя каля 20 прадстаўнікоў незалежнага прафруху Беларусі. Гэта кіраўніцтва і супрацоўнікі офіса Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП), а таксама лідэры і актывісты, якія ўваходзяць у БКДП прафсаюзаў СПМ (Свабодны прафсаюз металістаў), СПБ (Свабодны прафсаюз Беларусі), РЭП (Беларускі прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці).

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024