Навіны

Больш за 60 каналаў і чатаў у Гродне і вобласці прызналі экстрэмісцкімі. Як гэта адбываецца і чаго варта баяцца?

Толькі за чатыры месяцы 2022 года суды Гродзенскай вобласці вынеслі 26 рашэнняў аб прызнанні прадукцыі экстрэмісцкай. Усяго з 2008 года суды Гродзенскай вобласці вынеслі каля 70 рашэнняў. Да 2020 года рашэнняў было восем. Пасля 2020 — больш за 60. Рэдакцыя Hrodna.life прааналізавала дакументы, звязаныя з «экстрэмізмам».

Як прызнаюць экстрэмістамі?

У Гродне рашэнні аб прызнанні прадукцыі экстрэмісцкай выносіць суд Ленінскага раёна. Заяўнікам па справе выступае пракуратура альбо пракурор горада Уладзімір Клішын. Па статыстыцы Hrodna.life, часцей за ўсё рашэнні па гэтых справах выносіла суддзя Вольга Шуманская.

Часцей за ўсё экстрэмісцкімі прызнаюць чаты і каналы ў Telegram. Але «Аднакласнікі» і Instagram таксама ў полі ўвагі сілавікоў.

За апошнія час «экстрэмісцкімі» прызнавалі:

Адказнасць

Адказнасць за распаўсюд інфармацыі, прызнанай экстрэмісцкай, надыходзіць пасля размяшчэння яе ў Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Адказнасць за распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозку інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць? прадугледжана арт. 19.11 КаАП. Максімальны штраф для фізасобы — 50 базавых велічынь, для індывідуальнага прадпрымальніка — 100, для юрыдычныя асобы — 500. Для фізасобы таксама прадугледжаны адміністрацыйны арышт. Прылада правапарушэння, то бок тэлефон або камп’ютар, з дапамогай якога вы распаўсюдзілі забароненыя матэрыялы, могуць канфіскаваць.

Падпіска на такія каналы не роўная захоўванню экстрэмісцкіх матэрыялаў. Тым не менш, падпісчыкам варта праверыць свае тэлефоны і камп’ютар: у наладах Telegram па змаўчанні ўключана запампоўка медыяфайлаў на прыладу. Мы пісалі аб тым, як праверыць і змяніць налады.

Каго судзяць за «экстрэмізм»?

Пасля выбараў 2020 года палітычны артыкул 19.11 КаАП стаў адным з тым, якія часта выкарыстоўваюцца.

Па ёй судзілі хірурга і бацьку трох дзяцей, актывістку непрызнанага Саюза палякаў Беларусі, супрацоўнікаў «Гродна Азот» і двойчы — рэдакцыю Hrodna.life.

Акрамя таго, распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў часта з’яўляецца прычынай візіту сілавікоў. Яны затрымліваюць таго, хто распаўсюджвае, аглядаюць яго гаджэты і дом. Пасля такога агляду змесціва тэлефонаў і кампутараў могуць распачаць крымінальную справу.

Чытайце таксама:

У вобласці з’явяцца новыя экстрэмісты

На 28 красавіка прызначылі яшчэ два пасяджэнні аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі экстрэмісцкай. На адно пасяджэнне далі 30 хвілін, на другое — 40.

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024