Навіны

Затрыманая ў Гродне Лізавета Мерляк дала падпіску аб неразгалошванні

Сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі, міжнародны сакратар Беларускага Незалежнага прафсаюза Лізавета Мерляк дала падпіску аб неразгалошванні. Пра гэта стала вядома 22 красавіка. Падрабязнасці яе затрымання будуць невядомыя.

Лізавету Мерляк затрымалі ў Гродне ўвечары 21 красавіка. Пра затрыманне паведаміла партыя БСДП. У той жа вечар яе адпусцілі, паведамілі ў сетках яе блізкія.

Лізавету таксама затрымлівалі ў жніўні 2020 года — на вачах у яе дзіцяці. Пазней яе асудзілі на штраф 270 рублёў (у 2020-м годзе — 10 базавых велічынь) за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах. Яна выступала супраць парушэння правоў працоўных і правоў чалавека ў Беларусі.

Лізавета Мерляк. Фота: industriall-union.org

«Справа прафсаюзаў»

Па папярэдніх дадзеных на вечар 22 красавіка, у перыяд 19−21 красавіка былі затрыманыя 19 прадстаўнікоў незалежнага прафруху Беларусі. Гэта кіраўніцтва і супрацоўнікі офіса Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП), а таксама лідары і актывісты, якія ўваходзяць у БКДП прафсаюзаў СПМ (Свабодны прафсаюз металістаў), СПБ (Свабодны прафсаюз Беларускі), РЭП (Беларускі прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці), паведамляе «Салідарнасць».

Паводле звестак «Салідарнасці», затрыманыя і змешчаныя ў СІЗА: Аляксандр Ярашук, Сяргей Антусевіч, Ірына Буд-Гусаім, Мікалай Шарах, Генадзь Фядыніч, Яна Малаш, Віталь Чычмараў, Міхаіл Громаў, Васіль Бераснеў, Зміцер Бародка, Аляксандр Еўдакімчык, Міраслаў Сабчук. 80-гадовы лідар СПМ Аляксандр Бухвостаў — у шпіталі з сардэчным прыступам.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024