Навіны

Былы будынак Адміністрацыі Ленінскага раёна аддадуць бізнесу. Улады рыхтуюць аўкцыён

Будынак на вуліцы Савецкай, 10 выставяць на аўкцыён. Яго хочуць аддаць пад малы і сярэдні бізнес. Чыноўнікі абяцаюць хутка падрыхтаваць неабходную дакументацыю, паведаміў тэлеканал «Гродна Плюс».

Раней у гэтым будынку размяшчалася Адміністрацыя Ленінскага раёна. 11 красавіка яна пераехала на Лермантава, 2 у былы будынак Камітэта па селькай гаспадарцы і харчаванні. На новым месцы адміністрацыя заняла тры паверхі.

У перыяд з 2017 па 2022 год у мясцовыя ўлады здалі ў арэнду больш за 150 памяшканняў гарадской камунальнай уласнасці. З аўкцыёна прадалі каля 30 аб’ектаў нерухомасці і зямельных участкаў. Там арганізуюць аб’екты грамадскага харчавання, сферы паслуг і адміністратыўныя грамадскія комплексы.

Пераезд адміністрацыі і перадачу будынка на Савецкай анансавалі яшчэ ў 2019 годзе. Ужо тады старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой абяцаў аддаць вызваленыя памяшканні ў арэнду бізнесу. Паводле планаў, пераезд павінен быў адбыцца яшчэ ў 2020 годзе. Раней Гой таксама казаў, што з Савецкай трэба прыбраць не толькі адміністрацыю, але і жыллё.

Што ў гэтым будынку было раней

Будынак на Савецкой, 10 пабудавалі ў 1795 годзе. У пачатку XX стагоддзя там была кніжная крама, потым — натарыяльная кантора, аптэка, кватэры з крамамі і пякарня. Пасля Другой сусветнай вайны другі паверх займалі партыйныя кабінеты, а на першым была кандытарская. У 1970 годзе дах будынка пад вагой снегу абрынуўся, спатрэбіўся капітальны рамонт. Пазней там працавала крама «Тканіны», а ў пачатку 90-х гадоў - рэдакцыя газеты «Пагоня».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024