Навіны

Цэментны завод у Краснасельскім: страты штогод растуць, дывідэнты не выплачваюць, ёсць дзясяткі вакансій

Страты завода «Краснасельскбудматэрыялы» растуць. За 2021 год чыстыя страты склалі 22,1 млн рублёў. Гэта на 11,5 млн больш, чым у 2020 годзе. Агулам непакрытыя страты на пачатак 2022 года склалі 335,3 млн рублёў. Пра гэта напісана ў гадавой справаздачы прадпрыемства.

Завод «Краснасельскбудматэрыялы».

Агулам прыбытак кампаніі ў 2021 годзе склаў 317,4 млн рублёў. Гэта на 26,6 млн больш чым годам раней. Нягледзячы на гэта непакрытыя страты працягваюць расці. За 2021 год яны з 313,5 млн выраслі да 335,3 млн рублёў.

У сувязі з адсутнасцю даходу за мінулы год агульны сход акцыянераў 23 сакавіка вырашыў не выплачваць дывідэнды акцыянерам.

Сярэдняя колькасць супрацоўнікаў завода ў 2021 годзе — 2302 чалавека (2326 чалавек было ў 2020). Пры гэтым па стане на канец сакавіка 2022 на «Кранасельсбудматэрыялах» было каля 80 незакрытых вакансій.

Большую частку выручкі - 63,5% - прадпрыемства атрымала ад вытворчасці цэменту, а 20% - ад вытворчасці ячэістага бетону.

Дзяржава плаціць працэнты па крэдытах, але гэта не дапамагае

У 2020 годзе ўрад Беларусі дазволіў цэментнаму заводу ў Краснасельскім перакласці працэнты па сваіх крэдытах на рэспубліканскі бюджэт. Дзяржава паабяцала выплачваць працэнты па крэдытах.

Аднак, і па стане на канец 2020, і па стане на канец 2021 года, кароткатэрміновыя абавязальніцтвы перавышалі кароткатэрміновыя актывы, пры тым розніца толькі павялічвалася.

Аўдытар прадпрыемства — фірма «БДО» — звяртае ўвагу, што «Краснасельскбудматэрыялы» выконвае свае абавязальніцтвы тэрмінова менавіта дзякуючы дзяржаўнай падтрымцы.

Чытайце таксама: Ликвидировать или приватизировать: что делать с убыточными госпредприятиями?

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024