Аўтобусны парк аднавіў адмененыя раней рэйсы з Гродна ў Польшчу

Гродзенскі Аўтобусны парк аднаўляе рэйсы Гродна-Беласток па панядзелках. Ад гродзенскага аўтавакзала аўтобус адпраўляецца, а 6:00, з Беластока — а 11:00. Таксама аднаўляюцца адмененыя раней рэйсы ў Варшаву.

З 11 красавіка аўтобусы Гродна-Беласток будуць курсаваць па панядзелках, аўторках, серадах і пятніцах.

Рэйс па маршруце Гродна-Варшава аднаўляецца па чацвяргах з Гродна, па пятніцах з Варшавы. Аўтобус будзе адпраўляцца ад аўтавакзала ў Гродне, а 22:10, з Варшавы, а 10:30. Ён будзе курсаваць з Гродна па панядзелках, серадах, чацвяргах, пятніцах і нядзелях. З Варшавы аўтобус будзе адпраўляцца ў панядзелак, аўторак, чацвер, пятніцу і суботу.

Беларусь зняла абмежаванні на выезд з краіны для сваіх грамадзян і замежнікаў з 3 красавіка. Да гэтага яны дзейнічалі з 21 снежня 2020 года. Афіцыйна яны была звязаныя з пандэміяй каранавіруса. Пры гэтым на ўезд абмежаванні не распаўсюджваліся. Выключэннем мог стаць выезд на аздараўленне, а таксама на вучобу або працу раз на паўгода, з верасня 2021 года — раз на тры месяцы. Таксама аднавілася дзеянне бязвізавага ўезду. Без адкрыцця візаў замежнікам можна прыехаць у Гродзенскую вобласць на тэрмін да пятнаццаці сутак.

У Гродзенскай вобласці працуе толькі адзін пункт пропуску на мяжы з Польшчай — «Бераставіца-Баброўнікі». Аўтамабільны пункт пропуску ў Кузніцы, закрыты з 21 лістапада, так і не аднавіў працу. Аўтамабільны пункт пропуску ў Кузніцы, закрыты з 21 лістапада, так і не аднавіў працу.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенца аштрафавалі за татуіроўку «А.С.А.В»

Упакоўшчык адной з фірмаў у Гродне выйшаў з дому ў 13.20 і "прадэманстраваў" на левай…

21 мая 2024

Пенсіянерку з Гродна судзілі за спробу пазбавіцца ад гадаванца

Увечары гродзенка прывязала ланцужок з сабакам да лаўкі. Па яго яна не вярнулася. Так пенсіянерка…

21 мая 2024

Узламалі папулярны беларускі партал аб нерухомасці: скралі асабістыя дадзеныя 900 000 беларусаў

У выніку ўзлому зламыснікі завалодалі персанальнымі дадзенымі ўладальнікаў акаўнтаў на сайтах realt.by, kvartirant.by і mls.realt.by,…

21 мая 2024

У Новым замку ў Гродне адкрыюць кафэ ў французскім стылі

Вулічная кавярня ў французскім стылі адкрыецца проста ў двары Новага замка. Яно будзе працаваць толькі…

21 мая 2024

Графік школьных чвэрцяў і канікулаў на 2024/2025 навучальны год апублікавалі ў Беларусі

Упраўленне агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі апублікавала графік навучальнага года 2024/2025 для беларускіх школьнікаў.…

21 мая 2024

Грузчык з Гродна пацярпеў ад перапрацовак: спачатку не адпускалі з працы, а потым звольнілі па артыкуле

Гродзенец працаваў грузчыкам у краме - верагодна, "Еўраопце". Мужчыну звольнілі за прагул. Ён палічыў сваё…

20 мая 2024