Навіны

6000 дрэваў і 7000 кустарнікаў высадзяць у Гродне, каб кампенсаваць ранейшыя вырубкі

Замест насаджэнняў, якія вырубілі ў Гродне ў час будаўніцтваў і рэканструкцый, высадзяць новыя. Акрамя таго, горад плануюць упрыгожыць кветнікамі. Пра гэта паведаміў тэлеканал «Гродна Плюс».

Кампенсаваць вырубленыя насаджэнні будуць клёнамі, бярозамі, ясенямі і іншымі дрэвамі.

Таксама ў горадзе плануюць зрабіць кампазіцыі з 30 відаў кветак. Сярод іх петуніі, бягоніі, рэзініі, пеларгоніі. Агулам высадзяць да паўмільёна адзінак кветкавай рассады.

Спілованыя каштаны на вуліцы Ажэшка. Крыніца: Тэлеграм-канал «Urban Hrodna»

Чытайце таксама: На Ажэшкі спілавалі старыя каштаны. Ці высадзяць замену?

Дзе ўжо высадзілі новыя дрэвы

На вуліцы Фамічова ўжо высадзілі 30 новых ліственных дрэваў. Гэта зрабілі прадстаўнікі гарадской інспекцыі аховы прыроды, адміністрацыі Кастрычніцкага раёна і навучэнцы каледжа мастацтваў.

Пасадка дрэваў у Парку Жылібера. Ілюстратыўнае фота.

У Гродне распрацавалі схему азелянення горада

Схему азелянення Гродна распрацавалі ў лістападзе 2021 года. З гарадскога бюджэту на яе выдаткавалі 155 тысяч рублёў. Зараз на кожнага гродзенца прыходзіцца па 15 квадратных метраў дрэў і кустоў, а ўсяго тры гады таму гаворка ішла пра 3,6 квадрата. Да 2030 улады плануюць дасягнуць 22 квадратных метраў зеляніны на чалавека.

У студзені 2020 у раёне скрыжавання вуліц Ліможа і Курчатава пасадзілі 130 дрэў і хмызнякоў. Фота: Hrodna.life

Чытайце таксама: Кажуць: «дрэвы», а саджаюць «пруткі». Чаму Гродна дагэтуль не патанае ў парках, і навошта нам схема азелянення

Тры гады таму Гродна быў на апошнім месцы па азеляненні сярод абласных цэнтраў

У 2019 годзе большасць абласных цэнтраў не дацягвала да нормы азелянення ў 40%: у Гродне паказчык быў найменшы — 21,3%, у Брэсце — 26%, у Віцебску — 24,6%, Магілёве — 32%. Паказчыкі былі ў норме ў Гомелі (40,7%) і Мінску (41,06%). У 2020 Брэст дасягнуў ужо 45,5% і стаў самым зялёным горадам Беларусі.

Перспектыўны ўзровень азелянення спецыялісты заклалі ў генеральныя планы развіцця гарадоў. Для Мінска гэта ад 30 да 55% у высакашчыльнай і змяшанай шматкватэрнай забудове, ад 30 да 70% - у сядзібнай забудове (да 2030 года); для Брэста — 45,0% (да 2030 года); Віцебска — 43,0% (да 2025 года); Гомеля — 41,0% (да 2025 года); Гродна — 40,3% (да 2030 года); Магілёва — 41,0% (да 2025 года).

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024