Новости

Беларусь здымае абмежаванні на выезд

Беларусь здымае абмежаванні на перасячэнне сваёй мяжы, паведаміў афіцыйны Telegram-канал урада Беларусі. Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка. Таксама пастанова рэгулюе ўмовы вызвалення замежнікаў ад прадастаўлення ПЦР-тэстаў пры ўездзе ў Беларусь. Абмежаванні здымуць з 3 красавіка.

Дакумент здымае абмежаванні на перасячэнне дзяржаўнай мяжы як замежнымі грамадзянамі, так і грамадзянамі Рэспублікі Беларусь у наземных пунктах пропуску.

Абмежаванні на перасячэнне беларускай мяжы грамадзянамі краіны, асобамі без грамадзянства і замежнікамі будуць знятыя з 00:00 3 красавіка, удакладніў Telegram-канал Пагранічнага камітэта. Змяненні зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 сакавіка 2022 года № 197 «Аб змяненні пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 кастрычніка 2020 года № 624».

Што змяняецца для замежнікаў

ПЦР-тэст або сертыфікат аб вакцынацыі пры гэтым не патрэбны для беларусаў, але спатрэбіцца для ўезду замежнікам. Гэта не распаўсюджваецца на замежнікаў, якія прыбываюць у Беларусь у сувязі з сацыяльна-палітычным становішчам ва Украіне, у тым ліку транзітам праз тэрыторыю іншых краін. Не патрэбен ПЦР або сертыфікат і грамадзянам Расеі, якія перасякаюць беларуска-расійскі ўчастак мяжы.

Замежным грамадзянам, якія едуць з Украіны да месца пастаяннага пражывання, дазволены бязвізавы ўезд на тэрыторыю Беларусі да 15 красавіка ўключна.

Абмежаванне на выезд з Беларусі ў суседнія краіны, акрамя Расіі, было ўведзена з 21 снежня 2020 года. Выключэннем мог стаць выезд на аздараўленне, а таксама на вучобу або працу раз на паўгода, з верасня 2021 года — раз на тры месяцы. Афіцыйнай прычынай называлі прадухіленне распаўсюджвання ў Беларусі інфекцыі, выкліканай каранавірусам COVID-19.

Абмежаванні на перасячэнне мяжы Беларусі і Расіі Расія зняла з 18 сакавіка. Па прыездзе ў Расію не патрабуецца падстава для ўезду, а таксама ПЦР-тэст або сертыфікат аб вакцынацыі.

Чытайце таксама: Не нужен карантин, сертификат и ПЦР-тест. В Польше сняли коронавирусные ограничения

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024