У Гродне закрываецца піцэрыя Papa John’s

Адзіная ў Гродне піцэрыя сеткі на Карла Маркса, 24 спыніць працу 30 сакавіка. Інфармацыя пра гэта з’явілася ў Instagram Papa John’s.

Піцэрыя прапрацавала ў Гродне крыху больш за тры гады. Зараз у асартыменце ўстановы — 37 піцаў. На Google.com наведвальнікі пакінулі 784 водгукі, рэйтынг установы — 4,2.

«У нашай кампаніі праходзіць аптымізацыя, і на жаль, далейшая праца піцэрыі ў горадзе Гродна ў цяперашніх умовах немагчымая», — так патлумачыў закрыццё прадстаўнік кампаніі.

Аб спыненні працы ў іншых гарадах Беларусі «Тата» пакуль маўчыць. У сеткі ёсць дзве ўстановы ў Віцебску, па адной у Магілёве, Гомелі, Бабруйску і Мазыры. У Мінску працуе 12 піцэрый. Першы рэстаран Papa john’s у Беларусі адкрыўся ў красавіку 2015 года.

Papa John’s — адна з найбуйнейшых сетак піцэрый у свеце. Установы ёсць у 46 краінах свету. Сетку заснаваў амерыканец Джон Шнатэр у 1984 годзе. Ён прадаў сваю машыну Camaro Z28 за $ 1 600 і купіў першую печ для піцы.

Чытайце таксама:

Падзяліцца
Меткі: ежамесцы

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024