Навіны

Халодная зброя, рыцарскія даспехі і сямейныя рэліквіі. Былы дырэктар мясакамбіната адкрыў у Гродне галерэю-музей

Галерэя «Grishuk Arsenal» адкрылася 18 сакавіка на вул. Маркса, 11. Уладальнік — былы дырэктар Гродзенскага мясакамбіната і ганаровы гараджанін Анатоль Грышук. У экспазіцыі халодная зброя, пудзілы жывёлаў і ўзнагароды. Журналіст Hrodna.life даведаўся, чым цікавы новы гродзенскі музей.

Галерэю размясцілі ў трох пакоях на другім паверсе старой камяніцы. У ёй экспануецца калекцыя халоднай зброі: мячы, шаблі, шпагі, нажы. Таксама прадстаўлены рыцарскія даспехі часоў ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Акрамя гэтага, уладальнік галерэі размясціў сямейныя рэліквіі, гадзіннікі, медалі і значкі.

На ўваходзе ў галерэю сустракае манекен рыцара і сімвал Гродна — Алень Святога Губерта.

Асобны стэнд прысвечаны зброі часоў СССР і Вялікай Айчыннай вайны. У трэцім пакоі сабрана экспазіцыя, прысвечаная паляванню і рыбнай лоўлі.

Анатоль Грышук мае вялікую калекцыю ўнікальных вайсковых шабель і клінкоў канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя. Яго калекцыі можа пазайдросціць нават Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей.
Гонар калекцыі Грышука — батас, сярэднявечная зброя якутаў. Сябры з Якуціі і падарылі гэты экспанат Анатолю.
Прыкладна так апранаўся магістр ордэна масонаў для ўрачыстасцяў на прыканцы ХІХ стагоддзя.
Масонкая трохвуголка канца ХІХ стагоддзя.
Арыгінальны масонскі медаль, знойдзены ў Гродне. У галерэі лічаць, што ён мог належыць Тызенгаўзу, Жыліберу або каралю Панятоўскаму — камусьці з выразным профілем носа.
Экспазіцыя масонскіх клінкоў для ўрачыстасцяў.
Арыгінальны нямецкі вайсковы заплечнік канца ХІХ стагоддзя.
Выгляд другой залы галерэі.
У галерэі ёсць і браня крылатага гусара — эліты кавалерыі войска Рэчы Паспалітай у ХVII стагоддзі. Праўда, гэта рэпліка, а не арыгінал.
Ёсць у галерэі і побытавыя рэчы, не звязаныя са зброяй. Напрыклад, жаночая «начная» прыбіральня канца ХІХ стагоддзя, «замаскіраваная» пад невялічкі куфар.
Анатоль Грышук — актыўны паляўнік і рыбалоў. Таму ён вырашыў стварыць у галерэі імітацыю асабістага паляўнічага кабінета.
Кабінет упрыгожаны статуэткамі на тэму палявання. Некаторым з іх каля 100 год.
Гэтым медалём Анатоль таксама вельмі ганарыцца — «Медаль усмешкі» ад ЮНЭСКА за дапамогу дзецям. На ўрачыстым уручэнні ўзнагароды Грышук мусіў выпіць шклянку сока цытрыны і пры гэтым усміхацца.

Галерэя працуе з аўторка па нядзелю з 10:00 па 19:00. Уваход 5 рублёў.

Анатоль Грышук нарадзіўся 6 лістапада 1955 года ў вёсцы Галынка Бераставіцкага раёна. На Гродзенскі мясакамбінат прыйшоў у сярэдзіне 70-х гадоў, затым працаваў у сферы мясамалочнай прамысловасці. На камбінат вярнуўся ў 1989 годзе і з таго часу быў яго нязменным кіраўніком да 2019 года. Анатоль Грышук ажыццявіў многія смелыя ідэі: стварыў агратурыстычны комплекс «Каробчыцы», заснаваў штогадовы пленэр разбяроў, фазанарый у Парэччы і рэалізаваў дзясяткі іншых праектаў. Актыўна захапляўся гандболам, гуляў на пазіцыі брамніка, а апошнія гады актыўна наведваў гандбольныя матчы з удзелам гродзенскіх каманд.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024