Навіны

Котра, пясчаныя дзюны і Святое балота. Пад Гроднам плануюць запусціць турыстычную вузкакалейку

На вузкакалейнай чыгунцы ў заказніку «Азёры» плануюць рэалізаваць экатурыстычны маршрут. Па ім турысты змогуць праехаць на веладрызіне альбо ў спецыяльным вагончыку. Запуск праекта запланаваны на лета 2022 года. Пра гэта паедаміла газета «Перспектыва».

Вузкакалейная чыгунка. Крыніца: 750 mm.by

Даўжыня вузкакалейкі - амаль 11 кіламертаў. Раней яна належала торфабрыкетнаму заводу ў Верцялішках. Маршрут пралягае праз адзіны ў Беларусі вузкакалейны мост над возерам Белае. Яго працягласць — 132 метры. Вузкакалейка ў добрым стане, але можа спатрэбіцца невялікі рамонт.

Маршрут — ад санаторыя да балота

Маршрут павінен складацца з пяці станцый. Ён будзе пачынацца на пляцоўцы каля санаторыя «Азёрны». Там плануць аформіць музей заказніка і сувенірную лаўку. Другая станцыя — «Балотная». Далей маршрут пракладуць побач з участкам, дзе Котра робіць пятлю. Чацвёрты пункт — пясчаная дзюна. Канчатковы прыпынак — Святое балота.

Святое балота — месца, на якім падчас паўстання 1863−1864 гадоў адбываліся баі паміж паўстанцамі і царскімі войскам. У 1960-я гады яго асушылі. Шэсць гадоў таму ў рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі ПРААН-ГЭФ «Тарфянікі-2» выбудавалі каскад плацін і паўторна забалоцілі.

Вузкакалейная чыгунка ў Гродзенскім раёне. Крыніца: Google Earth

На веладрызіне альбо ў вагончыку

Зараз распрацоўваюць два варыянты падарожжа па вузкакалейцы. Першы — на веладрызіне. Яна створана на базе веласіпеда і прадугледжана для пермяшчэнна па рэйках. Другі варыянт — спецыяльны адкрыты альбо закрыты вагон. Таксама разглядаюць варыянт мотадрызіны: яна змесціць групу да 15 чалавек.

Мотадрызіна на мосце над возерам Белае ў заказніку «Азёры». Крыніца: Instagram 750 mm.by

Аўтары праекту не выключаюць, што будзе некалькі варыянтаў падарожжа. Адзін — на балоты, другі - на возера Белае.

Праект прадстаўлялі ў фінале конкурсу Social Weekend

Праект «Нязведаная вузкакалейка» у чэрвені 2021 года перамог у фінале конкурсу сацыяльных праектаў Social Weekend у «Зялёнай намінацыі» атрымаў ад аператара А1 10 000 беларускіх рублёў.

Праект прадстаўляў дырэктар «Нязведанай вузкакалейкі» Арцём Слізкі. Гэтая ўстанова імкнецца захаваць старыя вузкакалейныя чыгункі як турыстычныя аб’екты. У Гродзенскай вобласці такія вузкакалейкі ёсць ў Лідскім раёне на торфапрадпрыемстве «Дзітва» і ў Гродзенскім — на торфапрадпрыемстве «Верцялішкі».

Арцём Слізкі ў час прэзентацыі праекта. Фота: Скрыншот прамога эфіру Social Weekend 16

Праект накіраваны на захаванне рухомага саставу вузкакалеек, які знікае, знаёмства людзей з гісторыяй вузкакалеек Беларусі, а таксама на павышэнне экалагічных ведаў у сферы рацыянальнага выкарыстання і захавання балот.

Калі пабудавалі вузкакалейку

Вузкакалейную чыгунку пабудавалі ў савецкія часы, каб злучыць торфабрыкетны завод у аграгарадку Верцялішкі са Святым балотам, дзе здабывалася і адкуль транспартавалася прыроднае паліва. Распрацоўку торфа згарнулі, таму частка вузкакалейкі стала незапатрабаванай.

Дрызіна на вузкакалейцы. Крыніца: Instagram 750 mm.by

Дзякуючы ёй можна ўбачыць парабалічныя выдмы, векавыя дубы, балоты, помнік ахвярам Другой сусветнай вайны недалёка ад вёскі Стрыеўка.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024