Навіны

А1 можа стаць цяжарам для аўстрыйскіх уласнікаў. У Вене абмяркуюць сыход кампаніі з Беларусі

Аўстрыйская кампанія Telekom Austria якая валодае мабільным аператарам А1, разважае пра сыход з беларускага рынку. Бізнес у Беларусі прыносіць групе кампаній каля 10% прыбытку, але заходнія санкцыі ставяць далейшую працу пад пытаннем. Пра гэта піша аўстрыйскае выданне DerStandart.

Офіс кампаніі A1 Telekom Austria Group у Вене. Фота: a1.net

З-за нападу Расіі на Украіну, у якім Беларусь дае агрэсару карыстацца сваёй тэрыторыяй, заходнія краіны ўзмацняюць санкцыі. У тым ліку абмежаванні закранаюць плацёжную сістэму SWIFT. І хоць пакуль тэлекамунікацыйным кампаніям нішто не замінае працаваць, у будучыні група кампаній A1 Telekom можа згубіць магчымасць пераводзіць сродкі з краіны і ў яе.

Да ваганняў курса і інфляцыі звыкліся, але можа быць яшчэ горш

«Telekom Austria ўжо звыклася да ваганняў валюты, гіперінфляцыі і абвалу беларускага рубля. Але гэтыя яшчэ невялікія праблемы ў параўнанні з тымі, што могуць з’явіцца ў будучыні», — піша газета.

Крама сотавага аператара А1. Фота: Hrodna.life

У сярэднетэрміновай перспектыве можа ўскладніцца закупка тэхналогій. Выданне дапускае, што ў будучыні санкцыі могуць закрануць і сферу тэхналогій ды тэлекамунікацыі. Гэта ўскладніць інвестыцыі і ўвод новых тэхналогій, напрыклад сувязі 5G.

У Аўстрыі задумаліся пра продаж А1?

Праблемы на беларускім рынку неафіцыйна абмяркоўваліся ў кампаніі яшчэ ў канцы 2021 года. Паводле інфармацыі DerStandart, праўленне кампаніі Telekom Austria павінна распрацаваць магчымую стратэгію выхаду і абмеркаваць яе ў траўні 2022 года. Пры гэтым афіцыйна кампанія запэўнівае, што ў прыярытэце ў яе — лёс 3200 супрацоўнікаў у Беларусі. А звесткі пра планы сысці з Беларусі абвяргае.

Telekom Austria — не толькі аўстрыйскія грошы

Telekom Austria набыла беларускага аператара А1 (раней velcom) у 2007 годзе. Асноўным акцыянерам (51%) Telekom Austria з’яўляецца мексіканскі холдынг América Móvil (Amov). Буйны ўдзел у кампаніі мае дзяржаўны аўстрыйскі холдынг Öbag (28,42%). Менавіта з-за дзяржаўнага ўдзелу, лічыць DerStandart, працяг працы ў Беларусі можа мець таксама іміджавы ўплыў на Аўстрыю. Амерыканскія акцыянеры таксама могуць у будучыні задумацца пра бізнес з падсанкцыйнай краінай.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024

Адзін з кіраўнікоў польскага парламента хоча адкрыць закрытую мяжу паміж Гроднам і Беластокам

Віцэ-спікер Сената Польшчы Мацей Жыўна ўмяшаецца ў пытанне з закрытай мяжой. Ён звернецца ў Міністэрства…

30 красавіка 2024

Мост на Філарэта ў Гродне небяспечны — рух па ім мусілі абмежаваць яшчэ ў мінулым годзе

Мост праз Юрысдыку на вуліцы Філарэта (былая Горкага) ў Гродне чакае капітальны рамонт. У час…

30 красавіка 2024

Затрыманні ў Лідзе, суд за замежную дапамогу, іск да Бондаравай. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе сілавікі затрымалі пяць чалавек. Гродзенку Валерыю Латаш судзілі за атрыманне замежнай дапамогі. Бондарава…

29 красавіка 2024