Навіны

У санаторыі «Жамчужына» з’явіцца СПА і спартыўны комплекс

Рэканструкцыю залы басейна ў будынку водалячэбніцы правядуць у санаторыі «Жамчужына» на вул. Санаторнай, 26 у Гродне. Там ўсталююць СПА-комплекс. Таксама там пабудуюць шматфункцыянальны спартыўны комплекс. Для будаўніцтва знясуць ангар з сховішчам для агародніны.

Як зменіцца басейн?

Пры рэканструкцыі ўсталююць рымскую парную з тэмпературай 45−60°С і вільготнасцю 95−100%. Таксама з’явіцца інфрачырвоная сауна з распыленнем солевага туману.

У басейне з’явіцца душ уражанняў (тэхналогія для прыёму водных працэдур пасля выхаду з апарні лазні або сауны — Hrodna.life) з трыма рэжымамі. Таксама там размесцяць снегагенератар, дарожку Кнейпа з кантраснай падсветкай і штучнае сонца. Усталююць чатыры стацыянарных прафесійных фена для сушкі валасоў.

У рамках рэканструкцыі плануецца перапланіроўка памяшканняў, мадэрнізацыя сістэмы вентыляцыі, ацяплення, электразабеспячэння, візуальнага і вымяральнага кантролю (ВІК). Таксама ў басейне размесцяць душавыя кабіны і рэканструююць санвузлы. Заменяць аздабленне сцен, падлогі і столі на пакрыццё, устойлівае да вільгаці. Усталююць вітражную перагародку з эфектам падаючай вады і перанясуць кабінет галатэрапіі.

Будаўніцтва пачнуць у наступным годзе

Да 11 сакавіка шукаюць распрацоўніка праектна-каштарыснай дакументацыі. Заказчык — «Гродна Азот». Выканаўца павінен зрабіць дызайн-праект памяшканняў зоны СПА з 3D-візуалізацыяй у трох варыянтах. Для фізічна аслабленых асоб арганізуюць безбар’ерную зону. Зялёныя насаджэнні паспрабуюць максімальна захаваць.

Грошы на распрацоўку возьмуць з уласных сродкаў «АзотСэрвіс». Скончыць распрацоўку дакументацыі плануюць да 31 жніўня 2022 года. Пачатак будаўніцтва плануецца на студзень 2023 года. Тэрмін заканчэння работ не вызначаны.

Будынак водалячэбніцы пабудаваны ў 1989 годзе. Апошні рамонт тут прайшоў у 2013 годзе. Зараз фізічны знос ацэньваюць на 27%. Да рэканструкцыі ў санаторыі быў басейн і дзве фінскія сауны.

Чытайце таксама: Басейны ў Гродне: куды можна пайсці паплаваць і колькі гэта каштуе

Замест ангара з’явіцца спарткомплекс

Таксама запланавана будаўніцтва шматфункцыянальнага спартыўнага комплексу са зносам ангара з сховішчам для агародніны. «Гродна Азот» да 11 сакавіка шукае распрацоўніка праектна-каштарыснай дакументацыі, які зробіць працу да 30 верасня. Прафінансуе прадпрыемства распрацоўку са сваіх сродкаў. Пачнуць узводзіць аб’ект у снежні 2022 года.

У спартзале ўсталююць вароты з сеткай, баскетбольныя шчыты і кольцы, здымныя валейбольныя слупы і здымныя слупы для гульні ў вялікі тэніс. Прадугледжана ўстаноўка лавак і лічбавага інфармацыйнага табло з гадзінамі.

У прыбудове будуць распранальні на пятнаццаць чалавек кожная, душавыя, санвузлы, склад для захоўвання тэхнікі і іншыя гаспадарчыя памяшканні. Арыенціровачныя габарыты будынка — 24 м x 56 м, прыбудовы — 24 м х 12 м. Планаваная плошча забудовы — 1400 кв. м. Пры будаўніцтве прадугледзяць натуральнае асвятленне памяшканняў будынка і ахоўную сетку для вокнаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024