На вул. Сацыялістычная да травеньскіх святаў вывесяць 168 дзяржаўных сцягоў, на плошчы Леніна — 192. У Гродне праводзяць дзяржзакупку на святочнае афармленне месцаў правядзення гарадскіх мерапрыемстваў. Мяркуючы па тэрміне пастаўкі - з 3 сакавіка па 30 красавіка — упрыгожаць горад да першамайскіх святаў.
Усяго пералік работ займае 3,5 ліста. У Пышках выставяць агароджу. На Савецкай плошчы з’явяцца дзве «аркі» з дзяржаўнымі сцягамі, на плошчы Леніна — адна. Дзве канструкцыі «вожык» і адну «арку» выставяць каля Гродзенскай абласной філармоніі. Тры «вожыкі» з 25 сцягамі размесцяць у скверы Афганцаў. Па два «вожыкі» выставяць у парку Жылібера і каля Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра. Флагі і металаканструкцыі з’явяцца і ў іншых частках цэнтра.
Гродзенская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка праводзіла закупку з адной крыніцы да 2 сакавіка. Каштаваць ўпрыгажэнні будуць 30 000. Гэта ў некалькі разоў танней, чым на Новы год. Сродкі на ўпрыгажэнні возьмуць з гарадскога бюджэту.
Папярэдняя закупка не адбылася.
На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…
Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…
Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…
Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…
Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…
У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…