Горад

У Новым Свеце пачалі рамонт 90-гадовага дома. Да яго дабудуюць “двухпавярховы аб’ём”

Драўляны дом № 13 на вуліцы Філарэта (былая частка вуліцы Горкага) рэканструююць. Будаўнікі абяцаюць захаваць гістарычны выгляд фасада. Пры гэтым плануюць узвесці двухпавярховую прыбудову.

Будынак на Філарэта, 13 збіраюцца выкарыстоўваць для бытавога абслугоўвання. Гэта значыць, што тут з’явяцца сэрвісы — напрыклад, цырульня, пральня, рамонтная майстэрня. Аб будучай рэканструкцыі паведамляе Гродзенскі гарвыканкам.

Да доміка плануюць дадаць «двухпавярховы аб’ём» — памяшканне памерам 8, 7×19, 5 метра. Мяркуючы по схеме ўчастку, яно можа з’явіцца з боку двара. На прылеглай тэрыторыі зробяць добраўпарадкаванне: паркоўку, дарожкі з цвёрдым пакрыццём, азеляненне.

Выгляд асноўнага будынка з боку праезнай часткі інвестар плануе захаваць, перадае тэлеграм-канал Urban Hrodna са спасылкай на прадстаўніка падрадчыка. Цяпер праект будынка праходзіць экспертызу. Але ў ім ужо працуюць будаўнікі - чысцяць памяшканне ад смецця. У апошнія гады дом стаяў пустым, у ім пасяліліся бамжы.

Інвестар плануе захаваць гістарычны від будынка. Фота: тэлеграм-канал Urban Hrodna

Да рэканструкцыі ёсць пытанні

Дом на Філарэта, 13 пабудавалі паміж 1934 і 1939 гадамі, распавёў Hrodna.life гісторык Мечыслаў Супрон. Асаблівасць будынка — у наяўнасці брандмаўэра, або каменнай супрацьпажарнай сцяны.

Будынак не з’яўляецца помнікам архітэктуры. Але разам з суседнімі захоўвае ўнікальнае аблічча Новага Света — квартала, дзе захавалася драўляная забудова 100-гадовай даўніны. Гэты раён уваходзіць у ахоўную зону гістарычнага цэнтра Гродна. Тут нельга змяняць планіровачную структуру, узводзіць высокія будынкі.

Чытайце таксама: Закон об охранной зоне: поможет ли новый документ спасти Гродно от разрушения

Двухпавярховая прыбудова гэтых правіл не парушае, адзначае Мечыслаў Супрон. Але рэканструкцыя, паводле слоў гісторыка, выклікае як мінімум два пытанні: «Як інвестар хоча ўзвесці новы аб’ём і пры гэтым не змяніць выгляд гістарычнага будынка? Як новы аб’ём будзе дапасаваны да архітэктурнага асяроддзя, каб не сапсаваць выгляд вуліцы?»

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024