Навіны

Гродзенец не выйшаў пасля «сутак». Яго абвінавацілі ў абразе прэзідэнта

Гродзенца Андрэя Сцепаненку ў лютым затрымалі за значок «Пагоня» на заплечніку. Яго асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту за «адзіночнае пікетаванне» па арт. 24.23 КаАП. 17 лютага ён не выйшаў пасля «сутак», паведаміў Telegram-канал «Право имеют». Блізкія Андрэя распавялі Hrodna.life, што яго абвінавацілі ў абразе прэзідэнта.

Абразай прэзідэнта палічылі каментар у Telegram. Андрэя заключылі пад варту і змясцілі ў СІЗА турмы № 1 Гродна. Па арт. 368 КК гродзенцу пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі. Андрэй — айцішнік, цікавіўся спортам, інтэлектуальнымі гульнямі, канцэртамі. «Бацькі былі ў шоку, [даведаўшыся пра крымінальную справу]», — кажуць блізкія гродзенца. Яны заклікаюць падтрымаць Андрэя, напісаўшы яму ліст.

Практыка, калі выносяць рашэнне аб адміністрацыйным арышце, а потым заводзяць крымінальную справу, у Беларусі распаўсюджаная. Так было, напрыклад, з блогерам Вадзімам Ермашуком, якога некалькі разоў судзілі па адміністрацыйных артыкулах, пакуль не распачалі крымінальную справу.

Артыкул за абразу прадстаўнікоў улады стаў самым распаўсюджаным сярод крымінальных спраў, звязаных з пратэстамі. Па ёй асудзілі 468 з 1832 чалавек. Сцэнар у спраў падобны, разбіраў Hrodna.life. Жыхары вобласці пісалі нейкую фразу ў Telegram-каналах і чатах. Экспертыза прызнавала яе абразлівай. Чалавека затрымлівалі на трое сутак і паведамлялі аб крымінальнай справе. Некаторыя запісвалі ў міліцыі відэа з «раскаяннем», у якіх выбачаліся за абразу. Як правіла, абвінавачаным прысуджалі адзін-два гады «хатняй» або рэальнай «хіміі».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024