Былое памяшканне Генконсульства Літвы ў Гродне прадаюць — за пазыкі аднаго з прадпрыемстваў вобласці

Ізаляванае памяшканне размешчана на першым паверсе дзевяціпавярховага жылога дома. Яно належыць «Краснасельскбудматэрыялы» і прадаецца за даўгі прадпрыемства, піша Telegram-канал Urban Hrodna.

Агульная плошча памяшкання па адрасе Горкага, 104 — 283,2 кв. м. Яго прызначэнне — офісна-прадстаўніцкае. Плошча зямельнага ўчастка — 0,29 га.

Пачатковую цану вызначылі ў 188,4 тысячы рублёў. Сума задатку складзе 18,84 тысячы рублёў. Пакупнік павінен будзе цалкам аплаціць лот на працягу 20 рабочых дзён.

Заяўкі на ўдзел у таргах прымаюць да 16:00 14 сакавіка 2022 года. Аўкцыён пройдзе 15 сакавіка.

Арганізатар таргоў - электронная пляцоўка «БелЮраЗабеспячэнне», продажам займаецца аддзел прымусовага выканання пры Галоўным упраўленні юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама.

Зараз Генеральнае консульства Літвы ў Гродне размяшчаецца ў асобным будынку на Васілька, 3. Участак ва ўласнасць горад вылучыў яшчэ ў 2008 годзе. У 2018 годзе прыступілі да будоўлі, а ў 2020-м консульства ўжо пачала працу па новым адрасе.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024