Навіны

Заснавальнік прыватнага музея ў Навагрудку загінуў пад Варшавай

У прыгарадзе Варшавы ў ДТЗ загінуў 59-гадовы Сяргей Лаўрушчык. Ён — заснавальнік прыватнага музея ў Навагрудку. Аварыя адбылася днём 16 лютага каля мястэчка Новэ Грахаліцэ. Пра гэта паведаміў сайт «Warszawa Nasze Miasto».

Сяргей Лаўрушчык. Крыніца: novgazeta.by

У аварыі сутыкнуліся два грузавікі і мікрааўтобус, за стырном якога быў Сяргей Лаўрушчык. Яго бус урэзаўся ў заднюю частку грузавіка, а другі грузавік наехаў на аўтобус. Мужчына загінуў на месцы. У Беларусі ў Сяргея засталася сям’я.

Шэсць гадоў ствараў уласны музей

Сяргей Лаўрушчык працаваў у Навагрудскім ЖКГ. На працягу шасці гадоў ён ствараў у Навагрудку прыватны музей. Планаваў назваць яго «Музей апошняга ліцвіна». Пакоі свайго дома ён адвёў пад розныя эпохі - ад ВКЛ да БССР. Сярод экспанатаў былі патэфоны, гадзіннікі, радыёлы, плыткі, прасы, манеты і старая зброя.

Пасля выбараў судзілі чатыры разы

У сакавіку 2021 года да Лаўрушчыка прыйшла міліцыя. Музейныя экспанаты супрацоўнікі органаў прызналі зброяй. Падчас вобшука ў Сяргея вынялі тэхніку: два мабільных тэлефона і ноўтбук.

Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года Лаўрушчыка судзілі чатыры разы па адміністратыўных справах. Падчас першы трох судоў яго каралі штрафамі. Апошні суд прысудзіў 10 сутак арышту. На волю Сяргей выйшаў хворым на каранавірус. Пасля гэтага ён з’ехаў у Кіеў, а потым у Варшаву.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024